Адбыўся Дзень памяці паўстанцаў у Плябані

Источник материала:  

Дэлегацыя вялейскіх краязнаўцаў прыняла ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, якія прайшоў у в.ПлябаньМаладзечанскага раёна.

Ад Вялейкі на мерапрыемстве пабывалі прадстаўнікі Таварыства Аховы Помнікаў і выдання ВОЛАТ.

Напачатку былі наведаны мясцовыя могілкі, на якіх пахаваны ўдзельнікі паўстання. Пасьля была вечарына з музыкамі і гістарычнымі расповедамі. Вечарына адбывалася ў мясцовай Мастацкай галерыі аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама.


Даведка.

21 сакавіка 2013 года спаўняецца 150 гадоў з таго дня, як у бітве каля вёсак Свечкі і Плябань, ля Маладзечна, падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі карнікамі-казакамі па-геройску загінулі ўдзельнікі вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў:
кіраўнік паўстаньня на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі ды 15-гадовы Ігнацы Сулістроўскі.

vialejka.info

←Юго-востоку центрального региона на этих выходных не повезет с погодой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика