Зноў палёт — і прызямленне на... аўто

Источник материала:  

На закругленні сталічнай вуліцы Валадзько вадзіцель "Хонды" не справіўся з кіраваннем, перасек сустрэчную паласу, у выніку чаго аўтамашына, уз'ехаўшы на бардзюр, узляцела ў паветра. А прызямлілася... на парковачнай пляцоўцы каля аўтамыйкі. Пасадка адбылася на капот прыпаркаванага там аўто з нанясеннем апошняму сур'ёзных пашкоджанняў. Пілатуемая ж "Хонда" вонкава амаль не пацярпела.

Як аказалася, гэтая іншамарка з вялікай дакладнасцю паўтарыла мінулагодні палёт мікрааўтобуса "Фольксваген". Праўда, летась з-за большай даўжыні кузава пацярпелі ажно тры легкавушкі, на якія прыйшлося няштатнае прызямленне.

Верагоднай прычынай гэтых ДТЗ стала неабачлівасць кіроўцаў у выбары хуткасці. Якраз на гэтым адрэзку дарогі пасля дзённых адліг і начных замаразкаў у халодную пару года часта ўзнікае галалёдзіца. Хоць падабенства здарэнняў наводзіць на думкі пра заклятасць гэтага месца.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

Зноў палёт — і прызямленне на... аўто

←Одноэтажный Минск уходит в небытие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика