З-за штармавога папярэджання ў школах Мінскай вобласці адмянілі заняткі
15.03.2013
—
Новости Общества

Заняткі былі спыненыя сёння, 15 сакавіка, па распараджэнні начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Галіны Казак.
Усе заняткі ў школьных гуртках, музычных і спартыўных школах адмененыя і заўтра.
У сувязі са штармавымі ўмовамі надвор'я дзецям рэкамендуецца заставацца дома.
Аддзел інфармацыі.
Фота gismeteo.ru.