Малпалэнд: вяровачны гарадок для ўсіх!
14.03.2013
—
Новости Общества
Падвесныя бярвенні, вісячыя масты, спуск на роліку — спартыўна-турыстычная паласа з нестандартнымі этапамі адрэналін-парка "Малпалэнд", што непадалёку ад хутара Арлоўшчына Валожынскага раёна, прадугледжвае пошук удзельнікамі арыгінальных рашэнняў па пераадоленні этапаў. На вышыні ад 5 да 8 метраў над зямлёй смелыя і вынослівыя ўдзельнікі імкнуцца пераадолець усе перашкоды, каб навучыцца валодаць сабой і сваімі пачуццямі, перамагчы страх, палепшыць спрыт і каардынацыю, агульную спартыўную падрыхтоўку і проста атрымаць задавальненне. Сюды прыязджаюць не толькі дарослыя, але і дзеці, для якіх прадугледжана спецыяльная траса — у адным метры над зямлёй.