Парк: З кіроўцам, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, будзем разбірацца, шукаем сведкаў

Источник материала:  
12.03.2013 20:05 — Новости Общества

Парк: З кіроўцам, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, будзем разбірацца, шукаем сведкаў

Еўрарадыё
Кіроўца, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, 37 гадоў за рулём, яго фота на Дошцы гонару.

На прыпынку "Дом друку" кіроўца выкінуў пасажыра з тралейбуса. Відэа здарэння абмяркоўвае інтэрнэт. Кіраўніцтва тралейбуснага парка прызнае, што кіроўца мусіў у такім выпадку выклікаць міліцыю, таму яго паводзіны будуць разбіраць. Але там лічаць, што ў канфлікце вінаваты пасажыр.

"Ён быў у нецвярозым стане. Калі кіроўца спыніўся на скрыжаванні на чырвонае святло, ён патрабаваў адчыніць пярэднія дзверы, каб выйсці на скрыжаванні. Кіроўца патлумачыў, што высадка адбываецца толькі на прыпынку, і працягнуў рух. Але ж пасажыр пачаў паводзіць сябе неадэкватна, агрэсіўна, стаў лаяцца і пагражаць. Пачаў спрабаваць адчыніць пярэднія дзверы падчас руху, а гэта небяспечна для пасажыраў. Калі б ён адчыніў дзверы, адбылося б экстраннае тармажэнне і маглі б пацярпець людзі".

Паводле версіі супрацоўнікаў Тралейбуснага парка № 5, на прыпынку кіроўца запатрабаваў, каб малады чалавек выйшаў з тралейбуса, але той ужо выходзіць не хацеў, а "працягваў хаміць, пагражаць і стукаць у шкло".

"Дзеянні кіроўцы будуць аналізавацца, праводзіцца ўнутранае расследаванне. Шукаем сведкаў".

А пасля будзе вырашна, якія меры прымаць ці абмежавацца папярэджаннем.

Як даведалася Еўрарадыё, кіроўца тралейбуса 37 гадоў за рулём, яго фота на Дошцы гонару. А яго калегі не маглі паверыць, што нехта змог яго вывесці з раўнавагі. У тралейбусным парку дадаюць яшчэ адну цікавую дэталь:

"Кіроўца размахнуўся, каб стукнуць, але не зрабіў гэтага, а потым стукнуў далонню трошкі, бо атрымаў плявок у твар, на відэа гэта не бачна".

Кіроўца мае права не пусціць пасажыра ці высадзіць на бліжэйшым прыпынку, калі той парушае правілы перавозкі, распавядаюць у тралейбусным парку.

"...а тут пасажыр парушыў правілы — быў у нецвярозым стане, грубіяніў, спрабаваў адчыніць дзверы пад час руху. Кіроўца меў права высадзіць яго".

Але калі парушальнік адмаўляўся выйсці з тралейбуса, трэба было выклікаць міліцыю...

За апошнія паўгода гэта ўжо шосты выпадак гучных сутычак у грамадскім транспарце.

←Шесть граждан Беларуси возвращаются из Сирии самолетом МЧС России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика