Што нам прадаюць пад маркай "мёду роднай зямлі"?

Источник материала:  
07.03.2013 17:48 — Новости Общества

Што нам прадаюць пад маркай “мёду роднай зямлі”?

TUT.BY
Што нам прадаюць пад маркай "мёду роднай зямлі"?
Учора ў Магілёве ворганы дзяржкантролю забаранілі рэалізацыю больш 1 тоны мёда, што прадавалася на выставе-кірмашы. У прадукце знайшлі канцэрагены, а паказчык “натуральнасці” прадукта не дацягваў да стандартнага мінімуму…

Па ўсёй рэспубліцы – ад райцэнтраў да сталіцы - апошнім часам шырока ладзяцца спецыялізаваныя выставы мёду. Пакупнікі шчыра вераць: усё, што тут прадаецца – гэта прадукцыя лепшай якасці. Аднак так лічаць не ўсе. Пра тое, які мёд можна лічыць сапраўды карысным, і ці ўвесь “мёд роднай зямлі” можна назваць беларускім – мы паразмаўлялі з Сяргеем Мыцько, намеснікам старшыні праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчаляры”:

- Лічу, што такі ж мёд, што знайшлі ў Магілёве – можна ўбачыць і на любой іншай такой выставе ў Беларусі. Нават у Мінску. Сёння спецыяльна наведаў такі кірмаш у сталіцы і магу сказаць – там далека не ўсё такое “роднае”, як нам кажуць у рэкламе. Хутчэй за ўсё, калі вы бачыце мёд па кошце 40 ці 50 тысяч за кілаграм - то гэта прадукт не беларускі. Па такім кошце нават оптам у нас яго ніхто не прадае. З чым гэта звязана? У першую чаргу - цяжкасць ўмоў, у якіх цяпер існуе беларускае пчалярства. Прадукт сапраўды атрымліваецца дарагім па вытворчасці. Часам нам прадаюць тое, што ўвогуле не можа называцца мёдам у паўнавартасным сэнсе слова.

"Людзі наіўна вераць, што мёд лечыць усё..."

Па словах пчаляра, людзі часцей за ўсё наіўна вераць абяцанням, што мёд можа вылячыць ад абсалютна любой хваробы. Таму і купляюць яго. Але выбіраюць часцей па кошце:

- Канешне, гэта цалкам права пакупніка, што яму абраць - нешта дарагое ці больш таннае. Толькі усё мёд лячыць не можа. Ды і не ўвесь мёд можна называць карысным. Думаю, што калі зрабіць дакладную экспертызу ўсяго, што ў нас прадаюць, то атрымаецца – большасць прадукцыі па многіх крытэрах будзе цяжка нават назваць мёдам. А гэта значыць, што пакупнік не толькі не атрымае абяцанай карысці, але і можа мець нейкую з таго шкоду.

"Родны мёд ... з Расіі і Кітаю?"

Так адкуль нам прывозяць мёд? Як расказвае пчаляр, хутчэй за ўсё гэта расійскі мёд. Аднак не выключана, што пад відам расійскага да нас трапляе прадукт … з Кітаю:

- У асноўным, мёд, што нам прадаюць – прывезены з Расіі. Але ці там ён быў зроблены? Возьмем, напрыклад, Украіну. Праз яе ідзе і кітайскі мёд. Амерыка, да прыкладу, забаряняе ўвоз мёду з Аўстраліі, бо там знаходзяць пыльцу з Кітаю. Вызначаюць “чужы” мёд і па антыбіётыках. Звычайна іх дадаюць ў прадукт для таго, каб ён змог доўга захоўвацца і не псавацца. Такі мёд трапляе і да нас. На жаль, праводзіць экспертызы на якасць прадукту ў нас дорага. Мёд, як і тавары іншага плану, лёгка могуць трапляць да нас з Кітаю. Да прыкладу, у мяне былі звесткі пра тое, што ў пазамінулым годзе прапаноўваўся мёд па кошце 1,6 $ за кілаграм калі будзе замова на партыю ад 20 тонн. І хтосьці браў. Але хіба гэта самі пчаляры, якім да таго ж трэба прадаць свой уласны мёд? Ці можа гэта ўсё ж-такі тыя, хто да мёду ніякіх адносінаў не мае?..
Што нам прадаюць пад маркай "мёду роднай зямлі"?

Спецыялісты тлумачаць, што самы карысны мёд – гэта мёд беларускі. І справа не ў патрыятызме ці лозунгах “Купляй беларускае!”. Па-першае, “чужы” мёд звычайна таннейшы за наш, бо збіраецца з палёў, засеяных адной раслінай. У нас жа мёд, пераважна,”поліфлёрны” – то бок з некалькіх раслін, таму і кошт на яго, адпаведна, большы. Па другое, навукоўцы раяць ужываць прадукты са свайго “радыюсу”: калі мёд, да прыкладу, вязуць з Тамбоўшчыны, то ён, канешне, будзе заставацца мёдам. Але карысці з яго будзе значна менш, чым з тутэйшага.

"Апазнаем свой мёд па кошце і назве

Так як жа знайсці сярод мёду “роднай зямлі” - мёд беларускі?  Абіраем па самым асноўным - назве і кошце,- расказвае пчаляр:

- Кошт нашага мёду на выставах пачынаецца з 60-70 тысяч за кілаграм. Пазнейшы мёдазбор – ад 80-90 тысяч і нават 100 тысяч. У першую чаргу вызначыць наш прадукт можна па прасцейшай, больш “знаёмай” назве – гэта мёд малінавы, палявы, лясны. Часам можна сустрэць наш мёд з ліпы, канюшыны, ці верасу. Адназначна, што цяпер не трэба купляць мёд, які “цячэ”, то бок які не крышталізаваўся. Гэты мёд дакладна не наш.

Нам думку Сяргея Мыцько, самае крыўднае – гэта тое, што ўнёсак пчол у эканоміку краіны амаль ніяк не ацэньваецца, а таму і пчалярства не атрымлівае падтрымкі на дзяржаўным узроўні. Хаця навукай ужо даўно даказана, што ўраджайнасць палёў, якія апылілі пчолы, павялічваецца да 50%:

- Калі казаць сухой мовай, то пчалярства – гэта тая ж самая валюта, якую мы можам недаатрымаць, калі пчол не будзе. А гэта тыя ж самыя ягады, і нават…грыбы! Канешне, ускосна – пчолы грыбоў не апыляюць, але тыя ж ўмовы ў лесе, дзе растуць грыбы, могуць каардынальна змяніцца без пчол. Гэта экасістэма. Але пакуль няма размовы пра нейкую падтрымку з боку дзяржавы. Пчаляры не могуць не прадаваць свой мёд, бо проста павінны далей падтрымліваць у добрым стане сваю пасеку. Чаго не скажаш пра гэтых гандляроў мёдам на выставах… Мне нейк адказвалі на гэта, што ўсё гэта добра, маўляў, прыносяць грошы ў горад. Але ж людзі, хіба з-за гэтага варта забывацца на карысць прадуктаў?..

←Белорусских школьников заставляют скорбеть по Чавесу?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика