Як будуць курсіраваць цягнікі?
Будзь у курсе
Беларуская чыгунка абвясціла, як будуць хадзіць цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа 7-10 сакавіка.
Так, 7 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Баранавічы — Брэст, Мінск — Асіповічы, Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна — Полацк, Маладзечна — Ліда, Орша — Лепель прызначаецца як па працоўных днях. 8-9 сакавіка на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Баранавічы — Брэст, Мінск — Асіповічы яны будуць хадзіць як па суботах. 8-10 сакавіка курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна — Полацк, Маладзечна — Ліда прызначаецца як па выхадных днях. 8-9 сакавіка на ўчастку Орша — Лепель цягнікі будуць хадзіць па раскладзе працоўных дзён, а 10 сакавіка — як па выхадных днях.
Акрамя таго, у вышэйназваны перыяд у раскладзе дадаткова прызначаецца шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, а шэраг цягнікоў гарадскіх ліній на асобных участках — адмяняецца. Уважліва сачыце за раскладам!
Сяргей РАСОЛЬКА