ДАІ будзе чапляць на машыны жанчын налепкі з надпісам "Я – самая прыгожая"

Источник материала:  

У жаночы дзень, 8 Cакавіка, па Гродзеншчыне будзе ездзіць спецыяльны патруль ДАІ.

Яны будуць не штрафаваць, а віншаваць.

– Мы будзем дарыць добры настрой і ўсмешкі, – дзеліцца начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўген Дудко. – Пакуль адны будуць віншаваць кветкамі і добрымі словамі, другія будуць чапляць на машыны стужкі, банты ды налепкі з надпісам "Я – самая прыгожая". І не важна, штрафавалі мы раней жанчыну, якую спынім, ці не. Віншаваць будзем усіх!

Дарэчы, ДАІ кожны год прыдумвае нешта новае. На ранейшыя святы 8 Сакавіка супрацоўнікі ДАІ мылі машыны проста на дарозе і разыгрывалі мужоў у прамым эфіры.

Настасся РОЎДА.

Фота telegraf.in.ua

←В Беларуси не планируется изменение бонусов за отложенный выход на пенсию по возрасту - Минтруда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика