Якія льготы маюць бацькі дзіцяці-інваліда?

Источник материала:  

Ільготы могуць значна падтрымаць бацькоў.

Калі бацькі выхоўваюць дзіця-інваліда, яны маюць права на пэўныя сацыяльныя гарантыі і льготы.

Але далёка не ўсе з іх ведаюць свае правы. Таму мы коратка нагадаем, чым вы маеце права карыстацца. На сайце rh.by вы знойдзеце больш падрабязную інфармацыю – там пад кожным пунктам права будзе змешчанае тлумачэнне, на якіх заканадаўчых дакументах яно грунтуецца.

Ільготы па лекавым забеспячэнні

Вы можаце бясплатна атрымліваць тыя лекавыя сродкі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў. Але ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, вызначаных урадам.

Ільготы на тэхнічныя сродкі

У прыватнасці – на выраб і рамонт звычайных зубных пратэзаў для дзіцяці ў дзяржаўных установах аховы здароўя.

А таксама дзіця мае права на забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў тым парадку, які вызначае урад.

Памятайце, што права карыстацца льготамі дае толькі пасведчанне аб інваліднасці, якое трэба мець з сабой і паказваць па патрабаванні.

Ільготы на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне

Дзіця з інваліднасцю мае права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, калі на гэта ёсць медыцынскія паказанні і адсутнічаюць супрацьпаказанні.

Тыя, хто суправаджае дзіця-інваліда да 18 гадоў, забяспечваюцца пуцёўкамі бясплатна, калі неабходнасць у суправаджэнні пацвярджаецца заключэннем доктарска-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай установы.

Вам могуць выдзеліць больш за адну пуцёўку на год у паліклініцы.

Вы самі можаце стаць на чаргу на пуцёўку ў паліклініцы і па месцы працы маці ці бацькі дзіцяці з інваліднасцю.

Варта памятаць, што санаторый паказаны не ўсім дзецям. Доктар параіць тую ўстанову, якая спецыялізуецца на захворванні вашага дзіцяці.

Калі ў сям’і двое дзяцей і адно з іх мае інваліднасць, можна паехаць у адзін санаторый з абаімі. Калі, напрыклад, доктар пацвердзіць, што другое дзіця часта хварэе ці па нейкіх іншых прычынах яму таксама паказаны санаторый.

Ільготы на праезд

Права на бясплатны праезд на ўсе віды гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі). Для тых, хто жыве не ў горадзе, – таксама бясплатны праезд на міжгародніх маршрутках.

А таксама бясплатны праезд на рэгулярным прыгарадным чыгуначным, водным і пасажырскім транспарце.

На дзяржаўныя маршруткі, напрыклад, Мінск-Маладзечна, за дзіця трэба аплачваць палову кошту білета.

Гэту льготу мае і чалавек, які суправаджае дзіця-інваліда.

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па адрасе: Маладзечна, вуліца Таўлая, 4, кабінет 205 ці па тэлефоне:

8(0176) 77-75-78.

Мы нагадалі толькі пра некаторыя сацыяльныя льготы, але бацькі, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, могуць атрымліваць і розную грашовую дапамогу.

Калі неабходныя для вашага дзіцяці лекі не ўваходзяць у пералік асноўных, вы ўсё ж можаце вярнуць грошы за іх набыццё. Гэтую тэму мы ўздымем у адным з наступных нумароў.

Таццяна ФАЛЕВІЧ, юрысконсульт Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота fss.ru

←Смотрите сегодня вечером "В центре внимания".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика