Якую ідэю лічыце карыснай для ўсёй краіны?

Источник материала:  

Адказваюць удзельнікі выставы-прэзентацыі моладзевых ініцыятыў у Гродне "100 ідэй для Беларусі"

Юрый РАДЗІЕЎСКІ, Казлоўшчынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй:

— Разам з Дзмітрыем Бяляўскім, з якім мы вучымся ў ліцэі, вырабілі навясное абсталяванне для малагабарытнай тэхнікі — снегаачышчальніка, касілкі травяной і машыны Якую ідэю лічыце карыснай для ўсёй краіны?механічнай для прыбірання тэрыторый. Гэта актуальна тым, што габарыты такой тэхнікі дазваляюць наводзіць парадак там, дзе вялікая тэхніка можа не праехаць, напрыклад, на прыбіранні тратуараў у гарадах, у падсобных гаспадарках, на дачных участках. І зручна, і затраты меншыя ў параўнанні з буйнагабарытнай тэхнікай. Машыны даволі простыя ў эксплуатацыі, імі лёгка кіраваць. Плюс цэнавая даступнасць нашага навяснога абсталявання.

  Настасся САКАЛОВА, Бенінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, Навагрудскі раён:

— Я пастаянна звяртаю ўвагу на тое, што носіць моладзь. І таму ў мяне ўзнікла ідэя кінуць позірк у мінулае: якім было адзенне нашых продкаў? Акрамя таго, усё большую заклапочанасць у грамадстве цяпер выклікаюць экалагічныя праблемы. Таму праектам па ўкараненні элементаў беларускага касцюма (дэкор, паясы) у сучаснае адзенне з натуральных матэрыялаў я хацела б пераканаць равеснікаў у тым, што нацыянальны стыль не толькі далучае нас да традыцый свайго народа. Гэта не толькі модна, але і скіравана на захаванне навакольнага асяроддзя, здароўя людзей. Дарэчы, я сама ўмею рабіць гэтыя паясы на станку, які мы змайстравалі разам з бацькам. Імкнуся паляпшаць свае звычкі ў гэтай справе.

  Павел БАНЦЭВІЧ, Лідскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва:

— Мяркую, што адной з важнейшых ідэй, якая павінна авалодаць масамі, сёння з'яўляецца эканомія электраэнергіі, цяпла і вады. На гэта, каб падштурхнуць іншых да спосабаў эканоміі, і скіраваны мой праект "Практычныя мерапрыемствы па энергазберажэнні", выкарыстанне якіх дазволіць значна скараціць затраты ў дамашняй гаспадарцы. У прыватнасці, я падлічыў выгаду ад замены звычайных лямпачак на энергаэфектыўныя. Альбо як эканоміць ваду ў зліўным бачку ўнітаза, расходуючы яе ў мінімальна патрэбнай колькасці? Трэба змясціць у бачку пластыкавую бутэльку альбо туга завязаны поліэтыленавы пакет, запоўнены вадой. У выніку гэтай немудрагелістай працэдуры бачок становіцца менш умяшчальным, а значыць, і больш эканомным. Акрамя таго, можна значна павялічыць цеплааддачу радыятарных батарэй, калі паміж імі і сцяной змясціць уцяпляльнік з алюмініевай фольгай.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Пять событий недели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика