Дом для губернатара замест музею будуюць у Віцебску
28.02.2013 16:55
—
Новости Общества
Дом для губернатара замест музею будуюць у Віцебску
У Віцебску ў канцы 1-й вуліцы імя Даватара хуткімі тэмпамі ўзводзіцца новы будынак. Пляцоўка абнесена плотам, але звыклага ў такіх выпадках "Пашпарта аб’екта будоўлі" на ім няма. Зрэшты, усе навакольныя жыхары ведаюць: тут будуюць рэзыдэнцыю для старшыні аблвыканкаму.

Тэрыторыя рэзыдэнцыі ў так званым "ціхім цэнтры" Віцебску будзе даволі вялікая. Таму пад знос ужо пайшлі парнікі - маёмасць ветэрынарнай акадэміі. На чарзе - гістарычны будынак канца 19-га - пачатку 20-га стагодзьдзя, зь якога ўлетку выселілі Музэй прыватных калекцый.
Віцебскі Музэй прыватных калекцый быў адзіны ў Беларусі. А сёння да гэтага будынка не падысьці: за стогадовым плотам з чырвонай цэглы будуецца двухпавярховы дом. Былы музей з усіх бакоў завалены будматэрыяламі, і рабочыя-будаўнікі апавядаюць цікаўным пра перспектывы ягонага зносу.
Самыя цікаўныя - гэта студэнты вэтэрынарнай акадэміі. Яе інтэрнаты зусім побач, і ўсіх цікавіць, што робіцца за плотам, кажа студэнтка Ларыса:
"Мы туды хадзілі гуляць, хацелі пафатаграфавацца, а там - будоўля. Няма ніякай шыльды, што гэта будуюць. І дзядзька з сабакам гэтую будоўлю ахоўвае. Прыйшлі ў інтэрнат, распавядаем… А ўсе кажуць: „Чаго вы там поўзаеце? Гэта ж дом губэрнатару будуюць!“ Мы здзівіліся: якому губэрнатару? Аказваецца, нашаму Косінцу. Нам стала цікава, мы пайшлі да будаўнікоў, пахіхікалі з імі, яны і апавялі. Маўляў, сапраўды дом для губернатара. Пытаемся: „Чаму такі маленькі?“ Яны кажуць: „Гэта толькі два паверхі над зямлёй, а ўнізе яшчэ адзін, там басейн будзе“… Ну, мы ўжо ня сталі пытацца, ці пусцяць нас туды купацца. Напэўна ж, не…".
Ня тое што купацца - студэнтам настойліва раяць нават не глядзець у бок будучай рэзідэнцыі. А між тым будаўнічая пляцоўка заняла і частку тэрыторыі навучальнай установы, працягвае студэнтка:
"Выхавацелі ў інтэрнаце казалі, каб мы туды не хадзілі. Маўляў, там нашых парнікоў больш няма, і няма чаго там рабіць. Там жа былі парнікі ветакадэміі. Дык вось іх знеслі. І будаўнікі казалі, што той стары дом, дзе музей быў, там нейкія калекцыі выстаўлялі, ці штось такое - што яго таксама знясуць!".
Удакладніць нешта пра перспэктывы будаўніцтва - немагчыма. Абавязковы для кожнага будаўнічага аб’екта "пашпарт" - шыльда, дзе пазначаюць назву, план і будучы знешні выгляд будынка - адсутнічае.
Гэткая таямнічасць вакол будучай рэзідэнцыі і верагоднага зносу гістарычнага будынку толькі спараджае лішнія чуткі, лічыць мастачка Святлана Баранкоўская, якая вывучае віцебскую даўніну:
"Выбачайце, гэта ўжо недакладная адукаванасьць нашага кіраўніцтва ў грамадзкіх навуках! Чым больш ты адкрыты, тым больш цябе любяць. А калі кіраўніцтва пачынае хавацца, тут пачынаюцца плёткі. Ну, урэшце, губэрнатар павінен жыць у прыстойных умовах. Раптам да яго нехта прыедзе? Што - павесьці да сябе ў дзевяціпавярховік? Зіншага боку - будоўля ідзе не за асабістыя грошы, і будуецца не прыватнае жытло… Ну, а раптам наступнаму губэрнатару дом не спадабаецца, дык, можа, і Музей прыватных калекцыяў пераедзе ў прыстойны будынак!"
Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец пакуль што жыве ў звычайным дзевяціпавярховіку. Адно, што там незвычайнага - у пад’ездзе дзяжурыць міліцыя.
Што да Музею прыватных калекцый, то спярша ў Віцебску меркавалі, што новая губернатарская рэзідэнцыя будзе менавіта ў ім. Дарэчы, у гэтым будынку некалі жыў кіраўнік пазямельна-сялянскага банку, а пасля Вялікай Айчыннай вайны - першыя сакратары абкаму КПБ.
Пра верагодны працяг савецкай завядзёнкі мясцовыя жыхары загаварылі, калі мінулым летам адбылося тэрміновае высяленне Музею прыватных калекцый. Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Ёсіф Навумчык адным з першых паспрабаваў высветліць прычыны:
"Я пытаўся ў супрацоўнікаў, ці ня здарылася ў іх чаго. Казалі, што - нічога не цячэ, не развальваецца, і раптам — "аварыйны стан". Я потым і з міністрам культуры размаўляў праз тэлефон. Латушка тады сказаў: "Мы, вядома, за Музей прыватных калекцый. Але гэта ня наша маёмасць, а абласная. І мне сказалі, што будынак у аварыйным стане".
Музей прыватных калекцый праіснаваў 19 гадоў. Яго адчынілі 22 ліпеня 1993 году, у першы дзень "Славянскага базару". А на другі дзень апошняга фестывалю экспанаты тэрмінова перавозілі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музэй, вызваляючы памяшканне. Наконт рамонту нібыта "аварыйнага" музейнага будынку пытанне так і не паўстала. Затое побач узводзіцца новы гмах - рэзідэнцыя для губэрнатара. І ўсё, што замінае - ідзе пад знос.

![]() |
На месцы цяпліц — будоўля |

Слева еще стоит историческое здание бывшего музея |

Будынак, дзе месціўся Музэй прыватных калекцый |