Вілейка можа вырасці і павялічыць насельніцва на 1084 чалавекі
28.02.2013
—
Новости Общества
“Рэгіянальная газета” паведамляла, што ў Вілейскім раёне пачаліся працы па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства раёна. Райцэнтр можа пашырыць свае межы.
Яго насельніцтва ў такім выпадку павялічыцца на 1084 чалавекі.
У рамках аптымізацыі некалькі паселішчаў прапануецца перадаць у межы Вілейкі. Гэта вёскі:
Ізбіно Асіпавіцкага сельсавета (335 жыхароў),
Белавароціца Рабунскага (5 жыхароў),
Івонцавічы Куранецкага сельсавета (70 жыхароў),
Снежкава (203 жыхары),
Бутрымава (50 жыхароў),
Карвелі (80 жыхароў),
Порса (341 жыхар) Любанскага сельсавета.
На 1 студзеня 2011 года ў Вілейцы жыло 26 736 чалавек.
Аддзел інфармацыі.
Чытайце на гэту тэму:
28.02.2013 У Мядзеле і Вілейцы плануюць аптымізацыю сельсаветаў