Ад 1 сакавіка плата за дзіцячы садок вырасце на 50%

Плата бацькоў за харчаванне дзяцей у дзіцячых садах павялічыцца на 50%. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін.
Цяпер бацькі аплачваюць 40% кошту харчавання дзяцей у дзіцячых садах. Згодна з пастановай, спагнанне платы павялічыцца да 60% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца, у залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.
У выніку памер платы за харчаванне павялічыцца на 50% у месяц і складзе: ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей 12 гадзін для дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў – Br178,2 тыс., ад 3 да 6 гадоў – Br214,9 тыс.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей дзесяць з палавінай гадзін памер платы за харчаванне дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў складзе Br136,7 тыс., ад 3 да 6 гадоў – Br173,4 тыс. у месяц.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка.
Наша ніва паводле БелТА.
Фота Настассі РОЎДЫ.