Дзясяткі і дваццаткі дажываюць апошнія дні
25.02.2013
—
Новости Общества
Ад 1 сакавіка спыняецца прыём банкнот наміналам 10 і 20 рублёў, нагадвае Нацыянальны банк Беларусі.
Гэтыя купюры можна абмяняць без усялякіх абмежаванняў і бясплатна. Але іх сума павінна дзяліцца на 50.
У перыяд ад 1 сакавіка 2013 года да 30 верасня 2013 года ўключна − у Нацыянальным банке і банках краіны.
У перыяд ад 1 кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2013 года ўключна − толькі ў Нацбанке.
Ад 1 красавіка 2014 года гэтыя банкноты будуць лічыцца несапраўднымі.
Ад дробных купюр вырашана пазбавіцца, каб скараціць дзяржаўныя выдаткі на іх выраб.
Паводле tut.by
Фота rk.karelia.ru