Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве

Источник материала:  
21.02.2013 14:36 — Новости Общества

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве

gorad.by
Сусветны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Большасць жыхароў Беларусі і Магілёва, ў прыватнасці, называюць роднай беларускую мову. Але на вуліцах горада беларуская гаворка амаль зусім не гучыць, і людзей, каторыя карыстаюцца мовай штодзень, прыйшлося шукаць адмыслова.
 
Беларуская мова ў занесена ў "Атлас моваў свету, якім пагражае знікненне"

Па афіцыйных звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у час апошняга перапісу насельніцтва беларускую мову назвалі роднай 53,2% насельніцтва краіны, а гэта крыху болей за 5 мільёнаў чалавек. А вось размаўляюць па-беларуску штодзённа толькі 23% насельніцтва (2 мільёны 200 тысяч беларусаў). І гэта пры тым, што падчас мінулага перапісу (1999 год) роднай мовай беларускую назвалі 73,6% жыхароў краіны.
 
У канцы 2009 года ЮНЭСКА выпусціла "Атлас моваў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення". Туды ўвайшла і беларуская.
 
Розныя аспекты "моўнага пытання" gorad.by абмеркаваў з магілёўцамі, якія ў штодзённым жыцці перавагу аддалі беларускай мове.

Таня Душэўская, мастачка і акторка магілёўскага тэатра лялек:
 
Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве
 
- Мне падаецца, што людзі збольшага проста баяцца мець сілу волі, бо перайсці на мову - гэта вельмі адказна.
 
Вось і я размаўляю не заўсёды, размаўляю на беларускай мове з тымі, з кім прыемна размаўляць, ці калі хочацца адчуць сябе чалавекам.
 
А наконт сродкаў... ды прынамсі трэба кожны дзень, нягледзячы ні на што, усміхацца кандуктарам і размаўляць з імі на роднай мове... ну ці хаця б спрабаваць.

Андрэй Вараб'ёў, скульптар:

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве
 
 
- Мову трэба пачынаць ратаваць з вярхоў, але сёння вярхі да гэтага не гатовыя. Яны робяць выгляд, нібыта разумеюць праблему, але насамрэч ім проста ўсё роўна. Інакш не зачыняліся б беларускія школы і ўжо б вырасла цэлае пакаленне беларускамоўных дзяцей.
 
Сітуацыя з беларускай мовай - гэта трагедыя. Натуральна, беларусы мусяць ведаць рускую, а пажадана і польскую мову, бо гэта наша агульная гісторыя і традыцыя. Натуральна, не мае сэнсу чытаць Дастаеўскага па-беларуску. Алё адмовіцца ад беларускай мовы - гэта значыць адмовіцца ад уласнай культуры, неверагодна збядніць сябе, скрасці ў самога сябе вялікі кавалак уласнай душы.

Таццяна Красоўская, выкладчык замежных моў:

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве
 
- Мне падаецца, што многія не карыстаюцца мовай, бо проста не маюць прыкладу.
 
Даволі часта, калі я пачынаю размову па-беларуску з незнаёмымі людзьмі, першае што чую: "Размаўляй як усе". Але пасля, крыху прызвычаіўшыся, той чалавек нават перастае заўважаць, на якой мове я размаўляю. Мы проста кантактуем. Атрымоўваецца, што вельмі шмат залежыць ад звычкі.
 
Я ж размаўляю па-беларуску па адной простай прычыне - бо люблю мову.

Сяргей Венідыктаў, журналіст і выкладчык:

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве
 
- Каб існавала мова нацыі, сама нацыя павінна развівацца і праяўляцца нейкім чынам. Мы ж - змушана ці асэнсавана - развіваемся не зусім самастойна. Часта баімся заяўляць пра сябе, бо не выжылі псіхалогію "другасортнасці" і "местачковасці". Усё гэта адбіваецца на мове, на якой размаўляць сорамна і "невыгодна", бо невыгодна быць незразумелымі. Хутчэй, гэта адваротны бок нашай славутай "талерантнасці".
 
Да таго ж, беларусы паспелі заблытацца ў саміх сабе і ў сваіх каштоўнасцях. Пытанне "Хто ты гэткі?" адназначнага адказу даўно не мае. Я ж размаўляю на мове, бо маю патрэбу быць беларусам. Не толькі па пашпарце. Менавіта беларуская мова дапамагае выказаць тое, што знаходзіцца па-за сэнсам слоў. Але лічу моўную сітуацыю ў краіне цалкам натуральнай, мы маем зараз лагічнае адлюстраванне агульнага стану грамадскага развіцця. Ніякіх спецыяльных мер не трэба. Да мовы людзі звернуцца, калі звернуцца да саміх сябе.
 
Апытанка:

Gorad.by выйшаў на вуліцы Магілёва і прапанаваў гараджанам прайсці адмысловы тэст на разуменне "ўсяго каларыту" беларускай мовы. Было прапанавана перакласці 5 простых слоў. 

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
←Як выкарыстоўваецца родная мова ў Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика