Не дапамагайце вас абакрасці ў цягніках!
Усё часцей здараюцца выпадкі крадзяжу рэчаў, грошай і дакументаў, мабільных тэлефонаў і іншых каштоўных рэчаў у пасажыраў цягнікоў.
Часта самі пацярпелыя ствараюць спрыяльныя ўмовы для таго, каб іх абакралі.
Варта быць пільнымі і памятаць, што злачынцы часта ўмеюць выклікаць давер. Таму ніколі не гуляйце ў цягніках у азартныя гульні з незнаёмымі. Ні ў якім разе не піце з імі спіртное, не пакідайце рэчы пад нечым наглядам ці без нагляду, нават ненадоўга.
Калі пры вас сумкі, чамаданы і іншыя рэчы, стаўце іх пад сядзенне і на спецыяльна адведзеныя для багажу месцы, каб іх не было зручна скрасці.
Старайцеся не паказваць у касах, што пры вас шмат грошай. Лепш разлічвацца грашыма, якія загадзя адклалі. Дакументы, грошы, тэлефон трымайце пры сабе, пажадана ва ўнутраных кішэнях.
Калі падчас паездкі вы ўсё ж сталі ахвярай злачынства, адразу звяртайцеся па дапамогу да брыгады цягніка ці нарада суправаджэння.
Трымайцеся элементарных мер асцярожнасці – і гэта дазволіць вам пазбегнуць непрыемнасцяў і захаваць сваю маёмасць.
Таццяна СУБАЧ, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
Фота cs5976.vkontakte.ru