Участковыя дапамаглі адзеннем і абуткам былому асуджанаму

Источник материала:  

У чацвер, 14 лютага, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Клямята нёс тры вялікія пакеты. Але гэта былі не пакупкі дадому: рэчы прызначаліся Генадзю Мілюнцу.

Той вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, перабіваецца выпадковымі заробкамі. Натуральна, мужчына знаходзіцца пад кантролем міліцыі, з ім вядзецца прафілактычная работа. Жыве Генадзь Мілюнец каля Мядзела, у вёсцы Шыкавічы, якая знаходзіцца на ўчастку Аляксандра Клямяты.

Неяк Генадзь папрасіў участковага, каб міліцыя чымсьці дапамагла – хоць бы адзеннем.

Я і іншыя супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі сабралі і перадалі адзенне, абутак – пераважна, зімовыя рэчы, – расказаў Аляксандр. – Мяркую, наш падапечны застаўся задаволены. Можа, такая ўвага да яго паспрыяе вяртанню Генадзя да нармальнага жыцця.

О, мне гэтых рэчаў надоўга хопіць, – адгукнуўся Генадзь Мілюнец.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота yandex.by

←В Молодечненском районе задержан крупнейший в стране оптовый производитель самогона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика