Ні вады, ні прыбіральняў. Як жывуць у бараках на 1-й Праезнай?
19.02.2013 12:02
—
Новости Общества
Ні вады, ні прыбіральняў. Як жывуць у бараках на 1-й Праезнай?
Нават карэнныя жыхары Гомеля не адразу скажуць, дзе знаходзіцца вуліца 1-я Праезная, хоць месціцца яна каля папулярнага Прудкоўскага кірмашу. Гарадскія ўлады пад страхам смерці не павязуць сюды гасцей - у дамах няма ні вады, ні прыбіральняў, а шпалеры адвальваюцца з-за цвілі і вільгаці…
Дарога ад кірмашу да квартальчыка з прыватнай забудовай і баракамі - брудная, разбітая машынамі. 1-ю Праезную з аднаго боку хавае рака, з другога - прыватныя дамы. Прысадзістыя, іржавага колеру двухпавярхоўкі не адразу кідаюцца ў вочы. Прызнацца шчыра, для драматычнага рэпартажа пахмурны лютаўскі дзень падыходзціць проста выдатна. З шэрым нячышчаным мокрым снегам і паўразваленымі гаспадарчымі пабудовамі вуліца нагадвае дэкарацыю да фільма пра вайну. Пра блакадны Ленінград, напрыклад. У ХХІ стагоддзе вяртаюць гурбы пэт-бутэлек з-пад піва, што валяюцца ўздоўж плота.
Фота Сяргея ГРАБОЎСКАГА
На вуліцы пуста. Знешне 1-я Праезная магла б прэтэндаваць на статус закінутай, калі б не свежая фарба колеру “вырві вока” на дзвярах цаглянага будыначка і тоўстыя мясцовыя коцікі. Пры бліжэйшым разглядзе аказалася, што цагляны хляўчук без апазнавальных знакаў - прыбіральня дома №13. У кватэрах па ўсёй вуліцы няма ні вады, ні туалетаў. У вулічных “выгодах” усё па-спартанску - мужчынская і жаночая паловы раздзелены паміж сабою тонкай сценачкай. “Інтэр’ер” у абодвух кабінах ідэнтычны: дзірка ў падлозе і ржавае жалезнае вядро для смецця. Не хочацца ўяўляць, які пах стаіць тут улетку, калі слупкі тэрмометраў падымаюцца да 25-30 градусаў… Падобная карціна ля кожнага з шасці двухпавярховых дамоў. Розніца толькі ў матэрыяле, з якога выкананы “выгоды”, - тут цэгла, там дошкі, але паўсюдна яркі зялёны колер. Каб было весялей?
Ні вады, ні акон - такі дом…
Жыхароў не відаць, таму працягваем агляд тэрыторыі без суправаджэння. Насупраць кожнага дома побач з прыбіральнямі стаяць, прылепленыя адна да адной, няўцямныя хібары з цэглы і дошак. Гэта хлявы, ці, як іх тут называюць, гаражы. На кожным - нумар кватэры, гаспадару якой хляўчук належыць. Каля аднаго з такіх будыначкаў мужчына чысціць снег. Аказваецца, гэта жыхар дома №3 - адзінага, дзе шэсць гадоў таму спрабавалі рабіць капітальны рамонт. Мужчына, назавём яго Іванам, пагаджаецца стаць Вергіліем для “Народнай Волі” і правесці нас па ўсіх кругах 1-й Праезнай.
“Ужо ніхто з мясцовых жыхароў не скажа, калі дакладна пабудавалі гэтыя дамы, -распавёў наш экскурсавод. - Мусіць, гадоў 70 ім ужо… Жыць тут немагчыма: перакрыцці драўляныя, праводка старая, усё гнілое ўнутры, паўсюдна цвіль і вільгаць.
Унутры няма ні прыбіральняў, ні вады. У моцныя маразы людзі па патрэбе ходзяць у вядро. Калі дамагчыся дазволу ад улад, можна самастойна правесці ў кватэры каналізацыю. Я за такі дазвол змагаўся 7 гадоў!
Хто мог, самастойна памяняў вокны на пластыкавыя, але не ўсім даходы дазваляюць. Капітальны рамонт за апошнія дзесяцігоддзі спрабавалі рабіць толькі ў нашым доме. Таму звонку ён выглядае лепш, чым астатнія, - тынкоўка свежая, уцепленыя сцены. Але рамы мянялі толькі знутры, знешне яны так і засталіся…”
Іван паказвае каналізацыю, якую выкапалі побач з яго пад’ездам за грошы жыхароў. Бетонная пліта і жалезныя дзверы на адным узроўні з дарогай. Пліта хістаецца. Дзецям вельмі строга забаронена гуляць каля гэтага месца.
Сам сабе пажарны, сам сабе электрык
Іван вядзе нас у кватэру свайго таварыша ў суседні дом. Насуперак міфу аб тым, што праблемы з жыллём могуць быць толькі ў пенсіянераў ці маргіналаў, сведчу: жывуць на 1-й Праезнай самыя звычайныя людзі. І тое, што праблемы тут для ўсіх аднолькавыя, нам яшчэ раз нагадваюць у кватэры будаўніка Аляксандра, што жыве на першым паверсе. Малады мужчына паказвае месцамі аблупленыя шпалеры і тлумачыць: з-за вільгаці няма сэнсу пераклейваць. Там, дзе вільгаць, там і цвіль, таму фарба на падаконніку таксама трымаецца нядоўга.
“Усе перакрыцці і ўнутраныя сценкі ў нашай кватэры драўляныя, - распавядае Аляксандр. - Вады няма, вось, бачыце, на газе кіпяцім тую, што з калонкі прынеслі. Два аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі прынёс пажарны, але чамусьці не ўсталяваў. Я чакаў, чакаў і ўрэшце сам прыкруціў, спадзяюся, правільна”.
У дома моцна пашкоджаны фундамент, і заўважна дэфармуюцца сцены. У пакоях цёпла, нават горача, але адчуваецца вільгаць. Кажуць, прусакі і мышы тут звычайная праблема, аднак гаспадар кватэры з гонарам адзначае: нязваных гасцей у яго няма, бо дом пільнуюць кот і кошка.
Тэхнічная абсталяванасць дома, дзе з сям’ёй жыве Аляксандр, на мяжы фантастыкі. Мужчына просіць Івана прыглядзець за маленькай дачкой і праводзіць нас у пад’езд. Паказвае дагістарычны шчыток - жалезная зачыненая скрынка пад столлю. Правады ідуць наўпрост па сценах, побач жоўтыя разводы.
“З даху цячэ, калі вельмі мокра, - тлумачыць нам будаўнік. - Здзіўляюся, што дагэтуль нічога не каратнула…”
Не каратнула і добра - прыкладна такое меркаванне і ў мясцовых чыноўнікаў. Дамы па 1-й Праезнай не прызнаны аварыйнымі ці непрыдатнымі для жылля. Жыхары баракаў з тугой глядзяць за раку - там узрастаюць сучасныя навабуды. Быў спадзеў, што зямлю разам з баракамі выкупіць царква, што стаіць непадалёк. Але не зраслося, і жыхары дамоў па вуліцы працягваюць жыць у каларытным антуражы пазамінулага стагоддзя.
ЗАМЕСТ КАМЕНТАРЫЯ
Цікава, колькі б часу пратрымаліся ў такіх экстрэмальных умовах, напрыклад, старшыня Гомельскага гарвыканкама Петр Аляксеевіч Кірычэнка ці дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе №31, у склад якой уваходзіць і 1-я Праезная вуліца, Дзмітрый Віктаравіч Фесак?