На Вілейшчыне за тыдзень зафіксавана 688 выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый
16.02.2013
—
Новости Общества
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Наталля Жаўняровіч паведаміла, што эпідэміі грыпу ў Вілейскім раёне няма.
– Назіраецца звычайны для гэтага часу года пад’ём вострых рэспіраторных інфекцый, – адзначыла яна. – За тыдзень з 1 па 7 лютага зафіксавана 688 выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый, з якіх 67 – грыпу.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта http://www.adzinstva.by