Беларускамоўны касір у Магілёве: да мяне выстройваюцца чэргі, а да маіх калег - не
15.02.2013 14:17
—
Новости Общества
Беларускамоўны касір у Магілёве: да мяне выстройваюцца чэргі, а да маіх калег - не
У Магілёве з’явіўся хлопец-касір, які ў паўсядзённым жыцці карыстаецца толькі беларускай мовай. У тым ліку — з рускамоўнымі пакупнікамі. Знаёмцеся – Аляксей Гаўрыленка. Пра незвычайнага касіра распавядае formats.by
- Калі пачаў размаўляць на беларускай мове?
- Чаму?
- А што падштурхнула?
- Як рэагуюць пакупнікі?
- А ці адказваюць на беларускай мове?
- Ходзіць байка, што да цябе нават чэргі выстрайваюцца…
- Якія цікавыя выпадкі былі, звязаныя з беларускай мовай? Можа не разумелі?
- А як у краме ставяцца?
- Існуе меркаванне, што беларуская мова выкарыстоўваецца як маркетынгавы ход…
- Як ацэньваешь стан мовы ў краіне і што трэба зрабіць, каб пашырыць яе?
Ужо калі мы выйшлі з крамы, злавілі сябе на думцы, што Аляксей для журналістаў — гарадская жамчужына. Ён — самародак. Самародак таму, што ў краіне Беларусь размаўляе на беларускай мове не ў маленькай суполцы на “Коле, а ў паўсядзённым жыцці з рускамоўным насельніцтвам. Першы на нашым жыцці. Адзіны?
Сустракалі мы яго на працоўным месцы – у адной з крамаў Казіміраўкі. І пазналі адразу, хоць да гэтага нават не ведалі, як ён выглядае.
“Прывітанне”, – так ён вітаўся з усімі, каго бачыў. Часу ў нас было не шмат – праз некалькі хвілін мусіла пачынацца яго змена, аднак ён ветліва адказаў на нашы пытанні.
- Калі пачаў размаўляць на беларускай мове?
- Дзесці два месяцы таму. Нават крыху больш – амаль тры.
- Чаму?
- Раней размаўляў з некаторымі толькі. Гутарыў у “Кантакце”, пісаў паведамленні. А зараз пачаў з усімі.
- А што падштурхнула?
- Ды ўсё. Асяроддзе… Я задаў сябе пытанне – чаму я беларус, а размаўляю па-руску. Гэта было асноўнае.
- Як рэагуюць пакупнікі?
- Некаторыя станоўча, некаторыя адмоўна. Па-рознаму.
- А ці адказваюць на беларускай мове?
- Некаторыя – да. Магу пачуць ад дзесяці чалавек адказы на роднай мове.
- Ходзіць байка, што да цябе нават чэргі выстрайваюцца…
- Ну да… :) Бывае, што да. Напрыклад, ёсць тры касы, так, і я стаю на адной з іх, а дзве дзяўчыны – на астатніх. І бывае, што да мяне выстройваецца шмат чалавек, а да іх – амаль няма.
- Якія цікавыя выпадкі былі, звязаныя з беларускай мовай? Можа не разумелі?
- Было і такое. Прыязджалі хлопцы з нашага братэрскага расейскага народа і казалі: ты што – хахол? Чаму па-хахляцкі з намі размаўляеш? Казалі, што прозвішча — "хахлаты".
- А як у краме ставяцца?
- Яны не супраць. Некаторым, не буду казаць каму, не падабаецца, канешне. Яны кажуць, каб размаўляў “по-нормальному, по-русски”.
- Існуе меркаванне, што беларуская мова выкарыстоўваецца як маркетынгавы ход…
- Гэта не пра нашу краму :)
- Як ацэньваешь стан мовы ў краіне і што трэба зрабіць, каб пашырыць яе?
- Па-першае, гэта тое, што папулярна зараз у моладзі. Напрыклад, сацыяльныя сеткі. Усім падабецца сядзець ва ў “Кантакце”, “Фэйсбуке”. Трэба там папулізаваць. Ствараць, канешне, беларускамоўныя школы, класы – гэта ўсё файна. А моладзь рухаецца наперад, туды, дзе модна. Менавіта там і трэба пашыраць ужыванне беларускай мовы.