Як кіроўцам пазбегнуць аварый у галалёд

Источник материала:  

Калі на дарозе галалёд, саўладаць з рухам свайго аўтамабіля пад сілу не кожнаму кіроўцу.

Як захаваць машыну, а разам з ёй здароўе і жыццё, паведаміў начальнік аддзела ДАІ Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў Міхаіл Ліштван:

– На дарозе слізка, часам снег перашкаджае бачнасці. Кіроўцы тармозяць –  машыну заносіць, паварочваюць – зноўку заносіць.

На выхадныя сур’ёзных аварый у Валожыне не было, але дробязныя пашкоджанні здараліся.

– Часцей за ўсё, здаецца, мужчыны трапляюць у надзвычайныя сітуацыі. Ды толькі на гэтых выхадных было не так, – дадае Міхаіл. – Злавілі п’яную кіроўцу-жанчыну, утрыманне алкаголю ў крыві якой было тры с паловай праміле, што амаль у 12 разоў больш за норму (0,3 праміле).

Часцей за ўсё не спраўляюцца з кіраваннем машыны вадзіцелі са стажам да трох-пяці гадоў.

Каб не трапіць у непрыемную сітуацыю ў зімовае надвор'е, начальнік аддзела даў некалькі парадаў кіроўцам:

– Улічвайце ўмовы надвор’я. Калі сіноптыкі абяцаюць снегапад, на наступны дзень – пацяпленне, а потым мароз, то тут і без сіноптыкаў вядома, што гэта да галалёду.

– Памятайце пра дыстанцыю да папярэдніх аўтасродкаў. А таксама тармазіце загадзя.

– Паколькі, разагнаўшыся ў галалёд, ні вам, ні аўтамабілю не пад сілу адразу спыніцца, рэгулюйце хуткасць у адпаведнасці са здаровым сэнсам.

– Сагравайцеся пры дапамозе аўтамабільнай печкі ды гарбаты ў тэрмасе. Ні ў якім разе не ўжывайце моцных напояў. Начальнік аддзела па сакрэце сказаў, што ДАІ цяпер нацэленая на выяўленне нецвярозых кіроўцаў.

Будзьце пільныя!

Ганна ФІЛІСТОВІЧ, школа маладога журналіста.

Фота autocentre.ua

←Сегодня в интернет-гостиной Белтелерадиокомпании главный акушер-гинеколог страны Светлана Сорока.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика