112 жыхароў Браслаўскага раёна падпісаліся пад скаргай, якую не чыталі?

Источник материала:  
13.02.2013 15:34 — Новости Общества

112 жыхароў Браслаўскага раёна падпісаліся пад скаргай, якую не чыталі?

TUT.BY
112 жыхароў Браслаўскага раёна падпісаліся пад скаргай, якую не чыталі?
Пра гэта паведамляе "Браслаўская звязда". Калетыўны зварот з подпісамі 112 жыхароў паступіў у Браслаўскі райвыканкам. У ім было ўказана, што з-за прадузятых адносін дырэктара кінатэатра В. Лясека да індывідуальнага прадпрымальніка М. Кісялёвай, якая аказвае цырульніцкія паслугі ў будынку кінатэатра, у яе ўзніклі праблемы з працягам дагавора арэнды.

Каб высветліць, ці перавышаў службовыя паўнамоцтвы дырэктар кінатэатра, зварот быў разгледжаны на пасяджэнні грамадскай камісіі па этыцы райвыканкама з запрашэннем зацікаўленых асоб, адзначае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб райвыканкама Людміла Кастыгова ў артыкуле выдання. 

"Падчас пасяджэння камісіі было ўстаноўлена, што тэкст калектыўнага звароту састаўлены прадпрымальніцай. ІП указала ў адносінах дырэктара кінатэатра цэлы рад негатыўных фактараў. Апытаныя ж грамадзяне, што ставілі подпісы пад зваротам, былі нават здзіўлены, што дырэктар быццам бы злоўжывае сваімі службовымі паўнамоцтвамі, без падстаў абгаворвае ІП і чарніць яе рэпутацыю. Падпісваючы зварот, яны практычна яго не чыталі, верылі на слова, што толькі дзеля таго, каб пасадзейнічаць працягнуць дагавор арэнды", - адзначае спецыяліст. 

Факты нетактычных паводзін дырэктара кінатэатра ў адносінах да ІП не пацвердзіліся, і яна папрасіла прабачэння ў яго і грамадзян, якіх увяла ў зман.

Дарэчы, у адпаведнасці з арт. 27 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” за падачу заяў, якія ўтрымліваюць паклёп, прадугледжана адказнасць.

←Победителем самого престижного дог-шоу в США стал аффенпинчер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика