БХД плануе правесці ў Горадні два пікета за ўвядзенне ў дзеянне дамовы аб малым прымежным руху з Польшчай

Источник материала:  
13.02.2013 13:47 — Новости Общества


У Горадні актывісты аргкамітэта па стварэнню партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» падалі дзве заяўкі на правядзенне пікетаў 2 сакавіка — у Румлёўскім парку і каля мікрарынку «Фарты».

Мэтай мерапрыемства ёсць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча і збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне дамовы.

«Мы змянілі фармат. Цяпер мы плануем звяртацца як у мага болей дзяржустаноў. Раней мы звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, а зараз подпісы будуць збірацца ў МЗС Беларускі», — адзначыў каардынатар кампаніі за падпісанне Дамовы аб малым памежным руху Зміцер Кухлей.

«Мы падалі заяўкі на адно дакладна дазволенае месца, але ж яно бязлюднае, і адно месца шматлюднае, але яно патрабуе дадатковага вызначэння», — сказаў ён.



←В Беларуси начнут готовить разработчиков программного обеспечения для мобильных устройств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика