Лёс сына Класкоўскай вырашыцца ў чацьвер

Источник материала:  
12.02.2013 21:11 — Новости Общества

Лёс сына Класкоўскай вырашыцца ў чацьвер

Радыё Свабода
Канчатковае рашэньне пра лёс сына беларускай журналісткі Вольгі Класкоўскай Адама будзе прынятае ў чацьвер, 14 лютага. Так вырашыла 12 лютага ўвечары судзьдзя адміністрацыйнага суду ў Стакгольме Джэсіка Улафсан.

6 лютага супрацоўнікі сацыяльных службаў Швэцыі забралі ў Вольгі Класкоўскай 7-месячнага сына Адама ў сувязі з тым, што ў яе няма дазволу на жыхарства ў гэтай краіне і афіцыйнай працы. Праз тое, што Вольга разышлася з мужам, швэдзкія сацыяльныя службы палічылі, што яна самастойна ня можа забясьпечыць сыну нармальныя ўмовы жыцьця.

Адвакат Вольгі Класкоўскай Ганс Брэдбэрг, які спэцыялізуецца на міграцыйным і сямейным праве, паведаміў "Свабодзе", што цяпер ідзе складанае змаганьне:

"Выпадак вельмі неардынарны. Вольга — не грамадзянка Швэцыі, яе часовая віза неўзабаве скончыцца. З аднаго боку, яе муж больш прыярытэтны для швэдзкага суду. Аднак супраць яго ёсьць такі факт, што ён некалькі дзён быў у турме за кепскае абыходжаньне з сваёй жонкай. Таксама ён забіраў сабе грошы, якія дзяржава выплачвала на ўтрыманьне маленькага Адама.

Сытуацыя моцна ўскладнілася тым, што сацыяльная служба Швэцыі таксама падала пазоў, каб забраць сына Вольгі. Таму цяпер тры бакі змагаюцца за права на дзіця: сама Вольга, яе муж, зь якім яна цяпер знаходзіцца ў працэсе разводу, і сацыяльная служба
".
←Беловежских зубров пересчитали. Теперь их 456

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика