У Магілёве дэмантуюць савецкую "глушылку"

Источник материала:  
12.02.2013 19:40 — Новости Общества

У Магілёве дэмантуюць савецкую "глушылку"

Радыё Свабода
У Магілёве пачалі дэмантаваць устаноўку, якая за савецкім часам "глушыла" частоты заходніх радыёстанцыяў, сярод якіх было і "Радыё Свабода".

У Магілёве дэмантуюць савецкую "глушылку"


Аб’ект 16/17 узьвялі ў 1987 годзе на ўскрайку Магілёва непадалёк ад заводу "Трансмаш". За бэтоннай агароджай дзьве вышкі і двухпавярховы будынак — утваралі тэхнічны комплекс, які і рабіў перашкоды для праслухоўваньня радыёчастот. Папрацаваць "глушылка" пасьпела толькі два месяцы.

Пра глушылкі жыхары Магілева пачалі даведвацца ўжо пасьля таго, як іх закрылі. Слухач "Радыё Свабода" Сымон Глазштэйн згадвае: "Зразумела, я пра "глушылку" каля "Трансмаша" ня ведаў у 1987-88 гадах, але здагадваўся, што нешта такое павінна быць. Слухаць тады "галасы" было дужа цяжка. Яны пастаянна згасалі ў прымачу. Я здагадваўся, што нехта прыкладае намаганьні, каб я ня ўсё пачуў. Калі я праяжджаю каля "магілёўскай глушылкі" цяпер, то мне яна падаецца як анархаізм, як знак той эпохі, якую "галасы" і зьнішчылі".

Пасьля закрыцьця яе выкарыстоўвалі для патрэбаў беларускага радыё. У 2012 годзе кіраўніцтва першага нацыянальнага каналу радыё адмовілася ад вяшчаньня на кароткіх хвалях і спыніла фінансаваньне былой "глушылкі".

"Аб’ект сам не зачынены, прыпыненае вяшчаньне. Дэмантуецца абсталяваньне — перадатчыкі, антэны. Здымаць будзем тое, што ніколі больш не спатрэбіцца. Мы ўжо маем дазвол на сьпісаньне гэтага абсталяваньня", — паведаміў супрацоўнік магілёўскага абласнога вузла радыёвяшчаньня і тэлебачаньня.

Пакуль ня вырашана, што рабіць з вышкамі. Іх тэрмін эксплуатацыі разьлічаны на 50 гадоў. Адпрацавалі яны толькі 25.
←В Минске расследуют квартирные головоломки на миллионы долларов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика