Адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» по-русски

Источник материала:  
12.02.2013 14:43 — Новости Общества


Адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» по-русскиСёння ў Менску прайшла прэзентацыя перакладу на расейскую мову кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь», паведамляе прэсавая служба БХД.

Перакладчыкам выступіў бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец. Ёнг зазначыў, што ідэя перакладу нарадзілася ў яго з размоваў у сеціве з былымі адакласнікамі, якія зараз апынуліся ў розных краінах былога Савецкага Саюза. Перакладаючы «Люблю Беларусь» для іх, а таксама для розных выданняў, ён вырашыў перакласці ўсё.

«Задача перакладу, — кажа Павал Севярынец, — адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае. Глыбокую. Сусветна значную. Сутнасна хрысціянскую. Беларусь, якая тысячу гадоў ператварала саму Расею. «Люблю Беларусь» по-русски прызначаная па-першае, для тых, хто не разумее беларускай мовы (і ў Расеі, і ў Беларусі); па-другое, для масквічоў і піцерцаў, якія ўпадабалі адпачываць у Беларусі, і, па-трэцяе, як падручнік-шпаргалка для ўдзельнікаў тэлевізійнага шоў «Я люблю Беларусь» :)».



←Дело Васильева: тайна черного портфеля КГБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика