Вілейскі каледж зляпіў са снегу яблык, гоначную машыну, бабу-чайнік... (шмат фота)
12.02.2013
—
Новости Общества

Конкурс снежных скульптур "Снежная казка" прайшоў 8 лютага на стадыёне прафесійна-тэхнічнага каледжу.
– Было вельмі весела! – кажа педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч. – Усе вельмі сур'ёзна паставіліся да конкурсу. Кожная каманда імкнулася стварыць штосьці асаблівае. Шмат хто ў скульптуры паказваў сваю прафесію. Кіроўцы зляпілі бабу-чайнік, трактар ды гоначную машыну. Кухары – кухара будучыні. Прадаўцы апрануліся ў форму і ляпілі снежны яблык, крэпасці, мядзведзяў, снежных баб, сфінкса, дракона, змяю, гусеніцу, сэрца.
Настасся РОЎДА.
Фота забяспечана Святланай МАЦУКЕВІЧ.