У вёсцы як у горадзе? Ці ў горадзе як у вёсцы?

Источник материала:  

Сёлета ў майго бацькі — інваліда ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС — падыходзіць чарга на атрыманне сацыяльнага жылля. У выканкаме сказалі, што кватэра будзе, хутчэй за ўсё, з няпоўным добраўпарадкаваннем... Якім патрабаванням (згодна з законам) павінны адпавядаць такія жылыя памяшканні?

А. Мельнік, Мінскі раён.

У арт. 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь паняццю "жылое памяшканне сацыяльнага карыстання" дадзена тэрміналагічнае вызначэнне. Паводле яго, гэта ёсць жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое выдзяляецца грамадзянам на ўмовах дагавора найму.

У сваю чаргу, да іх, вось такіх, адносяцца жылыя памяшканні, якія адпавядаюць вызначаным для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням і добраўпарадкаваны ў прымяненні да ўмоў адпаведнага населенага пункта

Такім чынам, жылое памяшканне, якое выдзяляецца ў гэтым выпадку, павінна мець афіцыйны статус жылога памяшкання сацыяльнага карыстання з заключэннем адпаведнага дагавора найму жылога памяшкання.

Жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду ўключаецца ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. У склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання ўключаюцца жылыя памяшканні тыпавых спажывецкіх якасцяў, пабудаваныя (рэканструяваныя), набытыя, жылыя памяшканні, якія вызваліліся.

Што датычыцца ўзроўню іх добраўпарадкавання, то неабходна мець на ўвазе, што ўзровень інжынернага ўладкавання існуючага жыллёвага фонду ў розных рэгіёнах і населеных пунктаў неаднолькавы.

Так, калі ў сярэднім па рэспубліцы на пачатак 2012 года ўзровень аснашчанасці кватэр (з удзелам сельскіх населеных пунктаў) складаў: водаправодам — 73,1%, каналізацыяй — 71,4%, цэнтральным ацяпленнем — 72,3%, гарачым водазабеспячэннем — 63,6%, ваннамі (душам) — 66,1%, газам — 87,8%, то ў Мінскай вобласці, напрыклад, ён складаў адпаведна: водаправодам — 67,2%, каналізацыяй — 63,6%, цэнтральным ацяпленнем — 67,1%, гарачым водазабеспячэннем — 52,5%, ваннамі (душам) — 57,7%, газам — 93,5%. Па-ранейшаму назіраюцца значныя адрозненні ва ўзроўні добраўпарадкавання гарадскога і сельскага жыллёвага фонду.

На практыцы добраўпарадкаваным у прымяненні да ўмоў гэтага населенага пункта лічыцца жылое памяшканне, аснашчанае камунальнымі зручнасцямі, якія ёсць у большасці (звыш 50%) жылых дамоў у гэтым населеным пункце.

Віктар САВІЦКІ

←Отдам баян в умелые руки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика