Белпошта адкрыла інтэрнэт-краму
09.02.2013 13:08
—
Новости Общества
Белпошта адкрыла інтэрнэт-краму

Як паведамляе сайт "Белпошты", замову можна аформіць не выходзячы з офісу ці дому. Каталог рубрыкаваны па асноўных паштовых таварах:
- канверты (маркіраваныя і немаркіраваныя)
- паштовыя маркі (стандартныя і мастацкія)
- тэматычныя паштоўкі
- паштовыя карткі, у тым ліку і для посткросінгу
- запрашэнні
Дарэчы, тавары па пошце дасылаюцца пасылкамі. Індывідуальным асобам прыйдзецца аддаць за гэта 30 000 рублей, і суадносна юрыдычным - 36 000.