Што дало абмежаванне продажу таннага віна і што спыніць алкагалізацыю насельніцтва?

Источник материала:  
07.02.2013 10:05 — Новости Общества

Што дало абмежаванне продажу таннага віна і што спыніць алкагалізацыю насельніцтва?

Могилевское телевидение 2-й канал
Што дало абмежаванне продажу таннага віна і што спыніць алкагалізацыю насельніцтва?
Усе абмежаванні ў продажы пладова-ягадных він адмененыя, але што яны прынеслі і што можа спыніць алкагалізацыю насельніцтва? Пра гэта глядзіце ў рэпартажы тэлеканала "Магілёў-2".

Эксперымент па абмежаванні продажу пладова-ягадных він у вобласці распачалі ў 2010 годзе. Набываць такія напоі можна было толькі ў строга вызначаны час. Гэта рашэнне павінна было прыпыніць развіццё п'янства сярод насельніцтва.

Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што эфект ад эксперымента атрымаўся станоўчы. 

"Колькасць злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення зменшылася на 21%. Колькасць загінулых праз атрутніцтва ўжываннем алкаголю зменшылася на чвэрць. Зменшылася і колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў асобамі, якія ўжылі алкаголь", - кажа намеснік начальніка УУС аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Іваноў.

Але, на жаль, людзі менш піць не сталі. Тавараабарот алкагольнай прадукцыі не зменшыўся - замест пладова-ягадных напояў пачалі выбіраць больш моцныя.

"Ідзе пераразмеркаванне ў выбары алкагольных напояў", - сцвярджае Іна Караткевіч, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама.

Крокам да цвярозага жыцця стала спыненне з першага студзеня вырабу і рэалізацыі ардынарных пладова-ягадных він. Але, па сутнасці, так званыя чарнілы, хоць і палепшанай якасці, застануцца. Прыпыніць алкагалізацыю насельніцтва, па словах спецыялістаў, зможа не абмежаванне продажу, а рост цэн на спіртныя напоі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (15.07 МБ)

←Русло Мухавца изменили, чтобы достроить мост на Западном обходе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика