У Магілёве адбыўся ўстаноўчы сход гарадской арганізацыі маладых хрысціянскіх дэмакратаў
У Магілёве маладыя хрысціянскія дэмакраты правялі ўстаноўчы сход, на якім аб’явілі аб стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва” (ГА “МХДМ”). На паседжанні была абрана рада — кіруючы і выканаўчы орган будучай арганізацыі, а таксама старшыня схода і рады — Яўген Дудкін.
У сваім вітальным слове да ўдзельнікаў і гасцей схода ён адзначыў, што згуртаванне моладзі хрысціянскай дэмакратыі — “гістарычная падзея не толькі для горада Магілёва, але і для рэспублікі: упершыню ва “ўсходняй сталіцы” Беларусі ўзнікла магчымасць стварэння моладзевага грамадскага аб’яднання хрысціянскіх дэмакратаў. Яшчэ толькі 3 лістапада 2012 года адбыўся устаноўчы з’езд Республіканскага грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” і мы маем права адгукнуцца на яго заклік, далучыцца да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і правой дзяржавы”.
На далей працягнуў, “моладзь Магілёва мае магчымасць стварыць грамадзянскае аб’яднанне на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, якія маюць больш за тысячагадовую гісторыю на Беларусі. Пасля амаль сямідзесяцігадовай манаполіі камуністычнай ідэалогіі, цяпер, пры ўмове дзейнасці з роўнымі магчымасцямі, мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, можам стаць альтэрнатывай пераемніку традыцый камсамола — ГА “БРСМ” — абараніць і захаваць традыцыі нашых продкаў, гісторыю, даць новы ўздых усебаковага жыцця нашай Айчыне!
Абазначыўшы накірунак сваёй будучай дзейнасці, магілёўцы рыхтуюцца да падачы дакументаў на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.