Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве?
05.02.2013 13:43
—
Новости Общества
Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве?
Вядучы АНТ Аляксандр Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве. На Грамадскім тэлебачанні Расіі ён пабываў 30 студзеня.
Аверкаў працуе на тэлеканале АНТ, вядзе праграмы "Нашы навіны" і "Контуры". Яму 53 гады. Ягоным голасам агучваюцца афіцыёзныя трансляцыі.
Фота Аляксандра Аверкава з кастынга вядучых з’явілася на сайце расійскага тэлеканала.
Грамадскае тэлебачанне Расіі — новы расійскі федэральны тэлеканал, які "ствараецца на прынцыпах грамадскага вяшчання". Старт тэлеканала запланаваны на 19 мая.
"Нідзе я нічога не праходзіў", — сказаў "НН" Аляксандр Аверкаў, пасля чаго сувязь перарвалася. Болей вядучы слухаўку не падымаў.
У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Аверкава медалём Францыска Скарыны.
У 2010 з паўвекавым юбілеем Аверкава Аляксандр Лукашэнка віншаваў асабіста. "Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытавала Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць".