Тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі чытаюць сябры аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных

Источник материала:  
01.02.2013 13:01 — Новости Общества

2 лютага спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Да гэтай памятнай даты прымеркавана традыцыйная агульнанацыянальная дыктоўка, якую на гэты раз яе ініцыятар філосаф Уладзімір Падгол прапанаваў напісаць па тэксце "Лістоў з-пад шыбеніцы" — перадсмяротнага запавету героя.

Прадыктаваць гэты твор, які нікога не можа пакінуць раўнадушным, выказалі жаданне сябры аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў — маці грамадскіх актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Кастуся Лукашова Галіна Сіўчык, маці зніклага тэлеаператара Зміцера Завадскага Вольга Завадская, маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч, маці актывіста БХД Вадзіма Кабанчука Таіса Кабанчук.

Як адзначыла Галіна Сіўчык, маці хацелі б звярнуцца з несмяротнымі словамі Каліноўскага да ўсіх людзей краіны. Кожная з жанчын выказала суачыннікам кароткае пажаданне.

Вольга Завадская: "Будзьце разам з намі".

Валянціна Аліневіч: "Не забывайце сваю спадчыну і сваіх герояў".

Таіса Кабанчук: "Гэта нам патрэбна, вельмі патрэбна — ўсім, кожнаму беларусу".

"Слава героям! Жыве Беларусь!" — гэтыя словы жанчыны выгукнулі разам.



Сергей САЦЮК
←МИД рекомендует белорусам воздержаться от поездок в Ливию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика