Ці даўно вы чыталі вершы?

— Я больш люблю іх слухаць (усміхаецца). І вершы, і песні... Ды і сам магу заспяваць. А калі чытаць, аддаю перавагу прозе. Мне вельмі падабаецца Ільф і Пятроў, малыя апавяданні Чэхава, якія я лічу актуальнымі і сёння, люблю "Маскву і масквічоў" Гіляроўскага. Я ўжо не кажу пра такіх класікаў, як Леў Талстой. Хаця... у маладосці мне вельмі падабаўся Уладзімір Высоцкі.

— Нядаўна чытала. Я, напэўна, у юнацтве нават радзей звярталася да паэзіі, чым цяпер. А сёння ва ўсіх нас занадта высокі тэмп жыцця, занадта шмат стасункаў, часам праблемных... Пасля ўсяго гэтага хочацца адпачыць душой. Вось так і атрымалася, што з узростам я стала часцей гартаць томік вершаў. Вельмі люблю Сяргея Астравога, Роберта Раждзественскага. Ну і Пушкіна, натуральна — бо гэта наша ўсё! Яго наогул цытуеш часам міжволі. Ідзеш зімой па парку, і як не ўспомніць яго класічныя радкі? Яны проста аўтаматычна ўсплываюць у памяці!

— Калі шчыра, то даўно. Часам, калі сяджу ў інтэрнэце і бачу які-небудзь любоўны верш, то магу прачытаць. Але асабліва паэзіяй не захапляюся. А вось мая сяброўка, якая працуе настаўніцай пачатковых класаў, нават сама піша вершы. Часам устане сярод ночы і запісвае. І вершы ў яе прыгожыя. Аднойчы яна нават чытала іх на канферэнцыі ў бібліятэцы.
Святлана БУСЬКО. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.