Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС

Источник материала:  
30.01.2013 19:41 — Новости Общества

Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС

Радыё Свабода
Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС
Казахскія ўлады выдалі Кіргізстану Пайзулабека Рахманава, які пражываў у Казахстане з пашпартам грамадзяніна Беларусі.

Пайзулабека Рахманава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Джалал-Абадзе, дзе ён пэўны час быў губэрнатарам, а таксама ў карупцыі (пры прэзыдэнце Бакіеве ён займаў пасаду кіраўніка агенцтва па матэрыяльных рэзэрвах).

Рахманаў, якога Кіргізстан абвясьціў у вышук, быў затрыманы праваахоўнымі органамі Кахзахстану яшчэ ў чэрвені 2012 году, кажа супрацоўнік кіргізскай службы нашага радыё Бакыт Асанаў. Але доўгі час занялі працэдурныя пытаньні экстрадыцыі, і Рахманаў быў выдадзены Кіргізстану толькі сёньня.

Паводле інфармацыі МУС Кіргізстану, Рахманаў карыстаўся пашпартам на імя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Пазылы Ташбаева, выдадзеным Першамайскім РАУС Менску. Пры гэтым у пашпарт быў уклеены сапраўдны фотаздымак, і ўвогуле, аўтэнтычнасьць пашпарту кіргізскімі праваахоўнікамі пад сумнеў ня ставіцца.

Наяўнасьць беларускага грамадзянства ў Рахманава экспэрты ў Бішкеку тлумачаць ягонай блізкасьцю да Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі і, паводле некаторых зьвестак, таксама атрымаў пашпарт Рэспублікі Беларусь.
←31 января в посольстве Казахстана в Беларуси откроют книгу соболезнований в связи с жертвами авиакатастрофы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика