Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску

Источник материала:  
26.01.2013 13:45 — Новости Общества

Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску

34mag.net
На экстрым-мапе Мiнска хутка з’явіцца новая кропка. Сёння ў гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" адкрыецца новы сноўпарк. Калі ў цябе ёсць дошка для сноўборду і ты ведаеш, што такое джыбінг, то ў Курасоўшчыне гэтай зімой давядзецца бываць часцяком.

Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску

Чацвер, абед, гарналыжны парк "Сонечная даліна" ў спальным мікрараёне Курасоўшчына. Пад бадзёры рок-н-рол са схілаў спускаюцца дзеці на лыжах і кітайцы на сноўбордах. Трохі паблукаўшы па снежных гарах, мы з фатографам сустракаемся з трыма хлопцамі ў яркай вопратцы. За іх спінамі – схіл з трамплінамі, поручнямі і трубамі, укапанымі ў снег. Такім паўстае перад намі новы сноўпарк у рысе горада.
 
Новы сноўпарк адкрываецца ў МiнскуПавел Лабода – прадстаўнік каманды Playground Bros – пачынае распавядаць пра новую мекку беларускіх сноўбардыстаў і пра тое, хто і як яе будаваў. Два іншыя хлопцы – 15-гадовы Паша і 16-гадовы Зміцер – чальцы моладзевай зборнай краіны па сноўбордзе. Пакуль мы размаўляем, маладыя надзеі айчыннага спорту праводзяць test-drive сноўпарка і дэманструюць сваё майстэрства нашаму фатографу.
 
Сноўпарк у "Сонечнай даліне" – гэта 3 трампліны і каля 10 фігур для джыбінгу. Перапад вышыні ў парку – 30 метраў. Адлегласць ад найбліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту – каля 500 метраў. Кошт катання за дзень па буднях – 100 тысяч. Карацей, дастаткова спрыяльныя ўмовы, каб пасля працы ці ўнівера паваляцца ў снезе. Цікава яшчэ і тое, што парк пабудаваны пры дапамозе актывістаў ад сноўборду, якія працавалі тут дзеля магчымасці мець годную пляцоўку для спорту.
 
Паводле Пашы, будаўніцтва сноўпарка – вынік супрацы трох структураў, кожная з іх па-свойму паўдзельнічала ў стварэнні пляцоўкі. У Playground Bros быў энтузіязм, у вытворца чыпсаў "Чел'Z" – жаданне падтрымліваць экстрэмальныя віды спорту (ці нават зрабіцца беларускім Red Bull), а ў кіраўнікоў "Сонечнай даліны" – разуменне таго, што нармалёвы гарналыжны курорт без сноўпарка сёння існаваць не можа.
 
"Сноўбардыстам хутка робіцца сумна на беларускіх схілах, – распавядае Паша. – Яны глядзяць відэа ў нэце, бачаць, што ёсць скачкі і джыбінг, і хочуць нешта такое ў сябе дома займець. Гэтак паступова сноўбардысты ператвараюцца ў будаўнікоў. У некаторай ступені гэта ж здарылася і з нашай камандай. Нас 6 чалавек, і калісьці даўно мы пачалі стыхійна ставіць трампліны ў гарналыжных курортах, але іх прыбіралі на наступны ж дзень.

Бо кіраўніцтва тых курортаў не разумела, навошта яны патрэбныя. У апошнія гады сітуацыя змянілася, і ў нас ёсць магчымасць рабіць паўнавартасныя сноўпаркі".
 
У апошнія гады Playground Bros працавалі ў Сілічах, а летась пазнаёміліся з кампаніяй "Чел'Z", якая закупіла якаснае абсталяванне сусветнага ўзроўню, і кіраўніком "Сонечнай даліны" Віктарам Смалоўскім, які аддаў пад парк вялікі кавалак курорту і "падагнаў" тэхніку. І на пачатку студзеня сёлета хлопцы ўзяліся за працу.
 
"Разам з двума шэйперамі з “даліны” мы мантавалі парк па начох, пасля закрыцця трасы, – успамінае Паша. – А 22:00 усё зачыняецца, гасне святло і людзі сыходзяць з курорта. Пасля гэтага заводзіццаратрак, на ім уключаюцца ліхтары, і ў іх святле на мантаж выходзіць наша брыгада. На ўвесь сноўпарк мы выдаткавалі больш за 10 дзён, часам працавалі да 6-й раніцы. Прыцягвалі хлопцаў, якія тут катаюцца, ды ўсіх ахвотных з сацсетак. Жадаючых было шмат. Агульнымі намаганнямі атрымалася зрабіць парк, за які не сорамна".
 
Сам Паша – 31-гадовы праграміст, які катаецца ўжо 8 гадоў. Астатнія хлопцы з каманды Playground Bros – дызайнеры, праграмісты, архітэктары і юрысты. Прафесійных спартоўцаў з вялікімі дасягненнямі на сусветным узроўні сярод іх няма. Затое ў іх ёсць сілы і навыкі для мантажу ды энтузіязм зрабіць нешта добрае для сябе і тых, хто ў тэме. "Калі мы не зробім такога парка, то ёсць імавернасць, што яго не зробіць ніхто, – кажа Паша. – А нам самім хочацца катацца ў добрых умовах, таму мы і ўпісваемся ў такія штукі. Хоць пакуль з гэтым будаўніцтвам мы шаўцы без ботаў – увесь час сыходзіць на сноўпарк, нават пакатацца ўволю яшчэ не давялося. На выходных будзем наганяць".

Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску


Месца
Гэта адзіны сноўпарк у межах горада. Дабрацца да пляцоўкі можна на грамадскім транспарце або на аўто пры мінімальных выдатках на бензін. Добры варыянт для катання ў будні дзень пасля працы-вучобы. Пры гэтым ёсць увесь сапорт нармалёвага гарналыжнага комплексу: пракат, школа сноўборду, гарбата і хот-догі.

Кошты
Кошт пад’ёму ў сноўпарку будзе такі ж, як у "Сонечнай даліне": Br 50 000 за тры гадзіны па буднях і Br 77 000 у выходныя. Пракат камплектаў для сноўборду на такі час: Br 70 000 з панядзелка да пятніцы, Br 85 000 у выходныя. Гэта адчувальна танней, чым у Сілічах.

Сноўборд для ўсіх 
У сноўпарку будуць фігуры для сноўбардыстаў рознага ўзроўню. Калі ты ўпэўнены ў сабе, можаш штурмаваць Double Kink, калі толькі пачынаеш – можаш патаптацца на Dance Floor. У цэлым жа парк разлічаны на сярэднестатыстычнага беларускага сноўбардыста, які яшчэ не прафесіянал, але і не другі раз стаіць на дошцы.

Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску
←Белоруска Виктория Азаренко выиграла Australian Open

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика