Уладзімір Арлоў: "Суседзі думалі, што ў нашай кватэры робяць незаконныя аборты"
24.01.2013 10:06
—
Новости Общества
Уладзімір Арлоў: "Суседзі думалі, што ў нашай кватэры робяць незаконныя аборты"
24 января 2013 в 10:06
formats.by
Амаль дзве гадзіны выбітны гісторык і паэт "акультурываў" магілеўскую публіку.
Пакуль галоўны герой вечара спазняўся, арганізатары прапанавалі прысутным паглядзець кнігу Арлова "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі". Часу, каб пралістаць і набыць фаліянт хапала - сустрэча пачалася толькі праз паўгадзіны ад запланаванага.
Калі ж Арлоў непрыкметна прасунуўся у дзверы, людзі ўжо сядзелі на месцах. Хутка разабраўшыся з адзеннем ды скруткамі з кнігамі ў руках, ён стаў за стол і пачаў:
- Напачатку хачу ўзгадаць нашага сябра - палітыка, гісторыка, пісьменніка Міхася Чарняўскага. Яго называлі адным за бацькоў нашай незалежнасці. Ён стварыў акадэмічны асяродак, сябраваў з Зянонам Пазняком. Міхась Чарняўскі быў прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Мы вось думаем, што толькі у 30-я гады дапытвалі нацыяналістаў, а гісторык з сябрамі таксама падвяргаліся допытам. Міхась здолеў рэалізавацца - як пісьменнік, як гісторык, як грамадскі дзеяч і палітык. Яго кнігамі захапляліся мае дзеці.
Абвешчана хвіліна маўчання. Пасля гэтага размова пайшла па запланаванаму раней рэчышчы - Арлоў расказваў пра Каліноўскага ды той ролі, якую адыграў бунтар у гісторыі Беларусі. У нейкі момант ён пачаў казаць пра сваю кнігу "Пакуль ляціць страла", якая сумяшчае сто пытанняў і адказаў, датычных таленавітага гісторыка.
- Я хачу, каб вы сёння адказалі на некалькі маіх пытанняў. Зробім пяць ці шэсць. У якім горадзе нарадзіўся аўтар кнігі "Пакуль ляціць страла"?
- Полацк! - адразу некалькі галасоў крыкнулі адначасова.
- Не, тады гэта было легкае пытанне, - смяецца Арлоў.
Арлоў смешна і вельмі жыва зачытваў свае творы, якія аўдыторыя ўспрымала з задавальненнем. За "Пакуль ляціць страла" настаў час "Іменаў Свабоды" - зборніка эсе аб змагарах. Безумоўна, нельга было пакінуць без увагі кнігу, якую спадар Уладзімір прэзентаваў у Магілеве напярэдадні зімы - "Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае".
- А нельга стварыць кнігу, у якой бы згадваўся час Міхася Чарняўскага, - гучыць пытанне з залі.
- Я ўжо працую над ёй, - прызнаецца Арлоў, - спадзяюся, што сёлета яна ўжо выйдзе.
- Як вы лічыце, ці адбудзецца пашырэнне беларушчыны ў бліжэйшы час?
- Я думаю, што гэта залежыць ад нас з вамі. Паступова. З’яўляюцца тыя самыя білборды, ці бігборды — нават не ведаю як правільна - з беларускай мовай. А потым яны знікаюць. Хто за гэтым стаіць? Журналісты ўжо праводзяць раследванне. Згодны з Валянцінам Акудовічам у тым, што Беларусь ніколі не будзе моналінгвістычнай. Але у першую чаргу тут павінны абараняцца правы тытульнай нацыі, - адказвае майстра слова.
- А чаму ў вашіх кнігах няма знакаў прыпынку? - пытаюць паэта.
- Ды я проста баюся памыліцца! - прыгожа парыруе Уладзімір Арлоў. Зал ізноў смяецца.
Аднак хутка развітвацца - і Арлоў чытае свае вершы з той самай кнігі "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі".
Тэкст: Аляксандар Буракоў
Фота: Дзіяна Якаўлева