Прымусова эвакуіраваць транспарт будуць толькі органы ўнутраных спраў і дзяржарганізацыі.

Источник материала:  

Такі ўказ Прэзідэнт падпісаў 17 студзеня.

Згодна з ім, адбуксіроўка і эвакуацыя аўтамабіляў будзе праводзіцца толькі з выкарыстоўваннем тэхнікі, якая належыць органам унутраных спраў альбо іншым дзяржаўным арганізацыям ці арганізацыям, ва ўстаўным фондзе якіх 50% і больш акцый належаць дзяржаве.

Захоўвацца прымусова эвакуіраваныя аўтамабілі будуць на стаянках, якія ахоўваюцца і якія таксама належаць органам унутраных спраў альбо іншым дзяржаўным арганізацыям.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Паводле БелТА.

Фота kranimanipulyatori.furgon-info.ru

←Подвижными группами разминирования инженерных войск Беларуси в 2012 году обезврежено 8.436 взрывоопасных предметов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика