Год таму памер Уладзімір Жбанаў, аўтар скульптур “Залаты трохліснік” і “Вястун”

16 студзеня 2012 памер Уладзімір Жбанаў, аўтар скульптур “Залаты трохліснік” і “Вястун”, устаноўленых у Маладзечне.
Будучы скульптар нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Служыў у Афганістане. Ад 1993 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Сярод вядомых яго работ “Незнаёмка”, “Курыльшчык”, Дзяўчына з парасонам”, “Дама з сабачкам”, “Фатограф”, “Экіпаж” – усе ўстаноўленыя ў Мінску. Скульптуры “Залаты трохліснік” і “Вястун” устаноўленыя ў Маладзечне згодна з праграмай “Дажынак”.
Аддзел інфармацыі.
18.01.2012.Скульптар, які змяніў настрой Маладзечна
16.01.2012.Памёр аўтар скульптур у Маладзечне Уладзімір Жбанаў
28.11.2011.На Старым Месце ўсталявалі "Вестуна" (+фота)
22.08.2011.Насупраць гасцініцы ўсталёўваюць скульптуру