Летась на Вілейшчыне заключана 357 шлюбаў
15.01.2013
—
Новости Общества

Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама, у 2012 годзе ў Вілейскім раёне нарадзілася 442 дзіцяці (з гэтай колькасці ў Вілейцы – 290).
Памерлі 906 чалавек, з якіх 367 у райцэнтры. У шлюб уступілі 357 пар, асноўная колькасць шлюбаў зарэгістравана ў горадзе – 256.
Калі параўнаць з 2011 годам, то тады на Вілейшчыне было больш і нараджэнняў – 484, і шлюбаў – 423. Праўда, памерла пазалетась людзей таксама больш, чым у 2012 годзе, – 973.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота twitblog.ru