Пенсіянера-інваліда, які падпаліў старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны
14.01.2013 12:41
—
Новости Общества
Пенсіянера-інваліда, які падпаліў старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны
14 января 2013 в 12:41
spring96.org
Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў 89-гадовага пенсіянера з вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна, інваліда другой групы па зроку, вязня нямецкага канцлагера Паўла Левашэвіча трыма мільёнамі штрафу за спробу падпаліць сябе і старшыню мясцовага сельвыканкама. Пажылы чалавек лічыць пакаранне занадта суровым, хаця і раскайваецца ў сваім учынку:
- Дапёк мяне старшыня так, што я абліў яго і сябе бензінам, каб падпаліць. Мне надакучыла такое жыццё. Мне старому, інваліду, сляпому і глухому сельвыканкам адмовіў у накіраванні ў дом састарэлых. А калі папрасіў сацработніка хоць на два дні ў тыдзень, таксама адмовілі. Маўляў, сам у краму ходзіш. Але мне дома цяжка спраўляцца, хоць крышку яшчэ хаджу. Прычына ў тым, што старшыня даўно недабразычліва да мяне ставіцца, што публічна не раз праяўлялася.
Па словах інваліда, у судзе яго ніхто не стаў слухаць. Пракурор прасіў даць штраф ў 5 мільёнаў рублёў. Але суддзя Алена Нямкова “змілавалася” і ўляпіла тры, смяецца Левашэвіч. На думку інваліда, гэта занадта. Разлічваў на тысяч трыста.
Праўда, Павел Левашэвіч не ўпэўнены, што паспее яго выплаціць: саслабеў моцна апошнім часам. А яшчэ інвалід бядуе, што ў вёсцы лазня згарэла.
- З цяжкасцю, але дабіраўся заўсёды, каб памыцца. А дома ў ночвах хіба памыешся, - уздыхае стары, - так вось дажываць прыходзіцца.