Двух беларускіх машыністаў цягнікоў выклікалі ў літоўскі суд за кантрабанду
10.01.2013 16:40
—
Новости Общества
Двух беларускіх машыністаў цягнікоў выклікалі ў літоўскі суд за кантрабанду
2013-ы год толькі пачаўся, а літоўскія памежнікі ўжо затрымалі некалькі сёлетніх вялікіх партый кантрабандных цыгарэт. Паколькі ўзімку водны шлях для кантрабандыстаў зачынены, нелегальныя партыі перапраўляюць наземных шляхам.
Фотаздымак: сайт Памежнага камітэта Літвы |
Ажно дзве вялікія партыі цыгарэт знайшлі на памежжы 7-га студзеня. Разам — амаль 5 тыс. пачак марак “Winston”, “Minsk Capital” і “Прэм'ер”.
І два вялікія сховы літоўскія памежнікі адшукалі на бягучым тыдні ў цягніках — як у пасажырскім, так і грузавым.
Адна партыя "нічыйных" цыгарэт з 600 пачкаў была схаваная ў цягніку Мінск - Вільня дзвюма часткамі ў розных вагонах. "Як часцей за ўсё і адбываецца ў падобных выпадках, ніводны з пасажыраў альбо праваднікоў пра цыгарэты нічога не ведаў і ўласніка кантрабанды не прызнаў", — паведамляе літоўскі памежны камітэт.
Фотаздымак: сайт Памежнага камітэта Літвы |
Ажно паўтары тысячы пачкаў “Прэм'ера” знайшлі схаванымі ля вентыляцыйнага начыння грузавога лакаматыва. На машыніста цягніка, які нясе адказнасць за стан усяго лакаматыва, завялі адміністрацыйную справу. Яму пагражае штраф ад 10 да 20 тысяч літаў (3,8 – 7,6 тыс. долараў).
Фотаздымак: сайт Памежнага камітэта Літвы |
Прычым выпадкі перавозу кантрабанды ў грузавых цягніках нярэдкія — апошні падобны выпадак адбыўся ў канцы снежня. У прыборнай панэлі знайшлі 100 пачкаў, але суд над машыністам яшчэ не прайшоў.
"Калі ў 2011-м годзе на мяжы з Беларуссю затрымалі 1 млн 49 тыс. пачкаў, то ў 2012-м — 1 млн 290 тыс.", — паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік літоўскага памежнага камітэта Рокас Пукінскас пра тэндэнцыю павялічэння маштабаў кантрабанды.
Улічваючы, што ў стандартным пачку 20 цыгарэт, летась літоўскія службоўцы перапынілі кантрабанду амаль 26 мільёнаў цыгарэт з Беларусі! Статыстыка павелічэння колькасці тытунёвай кантрабанды ўражвае.
Колькасць кантрабандных пачак цыгарэт, затрыманых літоўскім Памежным камітэтам на мяжы з Беларуссю
Такая дынаміка тлумачыцца вельмі высокай выгадай, калі кантрабанду ўсё ж удасца правезці. Па падліках, сярэдні кошт цыгарэт прэміум-класа ў Беларусі амаль у чацвёра меншы, чым у Літве (0,61 еўра і 2,16 еўра ў коштах 2011 года)!
Кошты за 20-цыгарэтны пачак прэміум-класа ў 2011 г., у еўра.
Крыніца: Eastern Borders Annual Overview 2012, Frontex.
Самыя папулярныя кантрабандныя маркі — “Фэст”, “Мінск”, “Прэм'ер”, “Queen”, “NZ” вытворчасці Гродзенскай фабрыкі, працягвае Рокас Пукінскас. Яны займаюць больш за палову нелегальнага рынка цыгарэт у Літве, прыйшло да высновы спецыяльнае даследаванне, праведзенае ў 2011 годзе.
Самыя папулярныя кантрабандныя маркі — “Фэст”, “Мінск”, “Прэм'ер”, “Queen”, “NZ” вытворчасці Гродзенскай фабрыкі, працягвае Рокас Пукінскас. Яны займаюць больш за палову нелегальнага рынка цыгарэт у Літве, прыйшло да высновы спецыяльнае даследаванне, праведзенае ў 2011 годзе.