З эфіру БТ знік вядучы ток-шоу "Форум" Дзмітрый Косцін

Источник материала:  
09.01.2013 16:11 — Новости Общества

З эфіру БТ знік вядучы ток-шоу "Форум" Дзмітрый Косцін

Наша Ніва
Пільныя гледачы канала "Беларусь-1" (ранейшае БТ) звярнулі ўвагу, што месяц таму змяніўся вядучы ў ток-шоу "Форум".

БТ-шная перадача праславілася пасля эфіру пра "цапочных турыстаў", які адбыўся ў кастрычніку 2012 года.

"Форум" з’явіўся год таму, і яго вядучым адразу ж стаў адзін са старажылаў Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Косцін, загадчык аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевінаў.

З эфіру БТ знік вядучы ток-шоу "Форум" Дзмітрый Косцін
Косцін заставаўся выязным, таму часта рабіў замежныя рэпартажы.

Ён быў адной з тэлезорак пачатку 1990-х. Упершыню з’явіўся ў эфіры 1 студзеня 1992 года, займаўся музычным вяшчаннем, пасля ствараў праекты ў моладзевай рэдакцыі БТ, быў заснавальнікам першай праграмы пра машыны "Аўтапарк".

У 2005 годзе вядучы атрымаў спецыяльную прэмію кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва, а ў 2006 ачоліў інфармацыйны штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнім часам Косцін працаваў у "Вакол планеты" і "Форуме".

У снежні 2012 года месца вядучага ток-шоу раптоўна заняў Дзмітрый Бачкоў з "Панарамы".

Дарэчы, і месца ў "Панараме" Бачкову дасталася пасля нечаканага сыходу калегі. Тады ў Пецярбург з’ехаў Юрый Круглік.

А што ж Косцін? "Наша Ніва" датэлефанавалася да самога вядучага. Ён растлумачыў, што сышоў у творчы адпачынак. Косцін навучаецца ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і прызнаецца, што падрыхтоўка да абароны навуковай працы вымагае занадта шмат часу, каб сумяшчаць яе з тэлебачаннем.

Дарэчы, ягоная тэма прысвечаная сучаснай тэлерэкламе ў Беларусі.

На пытанне, ці мае ён намер вярнуцца ў эфір, Дзмітрый Косцін адказвае ўпэўнена: "Так". Тым не менш, на сайце Белтэлерадыёкампаніі са спісу вядучых ён ужо выдалены.

Чуткі звязвалі ягоны сыход з працы з публікацыяй у інтэрнэце скандальнага здымку спячых журналістаў АНТ перад прэс-канферэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі. Косцін гэтую інфармацыю катэгарычна абвяргае і кажа, што чуе пра такі здымак упершыню.
←Астероид Апофиз летит к Земле.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика