Колькасць пенсіянераў у Беларусі перавысіла 2,5 мільёна
07.01.2013
—
Новости Общества
У пенсійную сістэму Беларусі ў 2012 годзе ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.
Для параўнання: у 2011 годзе пенсія была прызначана 134,2 тыс. чалавек, у2010-м— 131,5 тыс.
«У краіне адзначаецца рост колькасці пенсіянераў — упершыню за многія гады колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацабароне перавысіла 2,5-мільённырубеж і склала на 1 студзеня 2013 года 2 млн. 512,2 тыс. чалавек, — адзначыла прадстаўнік міністэрства.
— Ва ўмовах скарачэння колькасці насельніцтва краіны павышаецца і ўдзельная вага пенсіянераў — гэты паказчык ужо набліжаецца да 27%».
"Наша ніва" паводле БелТА.