У Мядзеле віншавалі дзяцей з усяго раёна
07.01.2013
—
Новости Общества

Верш расказвае Даша Талайка.
У пятніцу, 28 снежня, у райцэнтры адбылося раённае навагодняе дабрачыннае свята. У Мядзел з усіх куткоў раёна прыехалі 119 дзяцей.Сярод іх – адораныя дзеці, сіроты, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Яны вадзілі карагоды, танцавалі разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Дракошай, Клоўнам, Змяёй ды іншымі персанажамі. А таксама расказвалі ім вершы і абаранялі свае касцюмы.
Для іх паказалі музычны спектакль “Сапраўдныя чараўнікі”.
Кожны з дзяцей атрымаў падарунак і прыз. Спонсарамі свята сталі раённы выканаўчы камітэт і раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Не застаўся ўбаку і індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Сянюць.
Падобнае мерапрыемства праходзіць на Мядзельшчыне штогод.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.