Беларускія Каляды ў венесуэльскіх тропіках
05.01.2013 04:40
—
Новости Общества
Беларускія Каляды ў венесуэльскіх тропіках
Каталіцкія Каляды ў Венесуэле адбываюцца без снегу, але святочнага настрою гэта не псуе. Навагодніх упрыгажэнняў у Каракасе і Барынасе не менш, чым у Мінску ці Мазыры. Пабачым, як святкуюць Каляды самі венесуэльцы, а таксама беларусы, якія там жывуць і працуюць.
Як святкуюць венесуэльцы.
Венесуэльцы да свят не рыхтуюцца — яны ў іх жывуць. Таму ёлкі запальваюцца яшчэ ў лістападзе, а "вахта" нестамляльнага Санта Клауса доўжыцца каля дзевяноста дзён — да лютаўскіх карнавалаў. У іншых венесуэльскіх хатах і электрычныя гірлянды з вокнаў не здымаюць — адключаюць да наступных Каляд.
Вядома, елкі ў тропіках не растуць, але святочна ўпрыгожаных дрэў тут шмат. Рознакаляровымі гірляндамі аплецены нават пальмы.
Калядная ёлка ў венесуэльскай глыбінцыПра елкі асобна. Хатнія елкі звычайна натуральныя, іх завозяць з Канады. У грамадскіх месцах елкі штучныя, некаторыя — памерам з трохпавярховы дом.
Самыя сціплыя, дзіўныя і крэатыўныя ёлкі — у глыбінцы. Адну з такіх я пабачыў у штаце Барынас. Ёлка ўзвышалася на перакрыжаванні дзвюх вясковых дарог. Да бліжэйшага населенага пункта — каля кіламетра. Навакол — забалочаныя палеткі з пальмамі, белымі чаплямі і... кайманамі.
Іншыя ёлкі ў Каракасе. Адна з самых буйных — на плошчы Францыя дэ Альтаміра. Знаходзіцца ёлка... у басейне. Вада з яго па вадападзе перацякае... у метро. Відовішча для паўночнага чалавека незабыўнае. Асабліва ўначы, калі струменіцца і мармыча празрыстая біруза, якая не замярзае, а ізумрудная плошча буяе сотнямі рознакаляровых ліхтароў.
Там, унізе, куды сцякае вада, — станцыя метро. У холе вядомы ўсім калядны сюжэт: Маці Боская з немаўляткам Ісусам... Папяровыя біблейскія персанажы выкананы навучэнцамі аднаго з каледжаў.
А цяпер да каляднай кулінарыі. У гэтыя дні ці не кожная хатняя гаспадыня гатуе "аяку" і "пан дэ хамон".
Першая страва — гэта фарш з ялавічыны, у якім ёсць таксама масліны, разынкі і чырвоны салодкі перац. Усе аблеплена цестам з маісавай мукі, абгорнута ў пальмавае лісце і аплецена танюсенькім шнурам. Гатуецца на пары, разаграваецца ў мікрахвалёўцы. Есці зручна нават ва ўмовах пікніка: ролю талеркі выконвае пальмавы ліст.
Другая калядная страва ўяўляе сабой даўжэзны батон, начынены вяндлінай. Некалькі гатункаў вяндліны скручваюцца ў рулет, таму "пан дэ хамон" наразаецца лёгка. Аднаго "батона" хопіць, каб пачаставаць добры тузін сяброў і калег.
Не сакрэт, Каракас — горад крымінагенны. Таму падчас свят тут узмацняецца ахова, расце колькасць патрулёў. Пабачыць сапраўднага паліцэйскага побач з цацачным Санта Клаусам — не дзіва!
Як святкуюць беларусы.
Беларусы таксама пачынаюць святкаваць напярэдадні. Да прыкладу, будаўнікі з аб'екта "Фуэртэ Цівуна" наладзілі карпаратыўную вандроўку яшчэ ў сярэдзіне снежня — ездзілі да мора з начлегам.
А вось будаўнікам з аб'екта "Эль Лібертадор", што ў горадзе Пала Нэгра, пакуль не да карпаратываў. Хутка адбудзецца здача першых 320 кватэр, таму нават у выхадныя тут віруе працоўнае жыццё. Венесуэльцы разгублены: беларусы заўзята працуюць нават у перадсвяточныя дні! Анягож — на іспанскую мову "суботнік" і "нядзельнік" не перакладзеш!
Большасць беларусаў у Венесуэле — будаўнікі. Іх тут каля паўтысячы чалавек. На перыяд навагодніх канікулаў ім прадастаўляецца некалькі дзён адпачынку, які аплачваецца. Самых лепшых чакае кароткатэрміновае спатканне з радзімай.
Як паведаміў гендырэктар прадпрыемства "Белзамежбуд" Віталь Бандарык, "тым, хто добрасумленна і плённа працаваў, а таксама не меў службовых нараканняў, у якасці заахвочвання мы купляем авіябілет у два бакі — няхай людзі злятаюць да сваіх сем'яў, пабачацца з блізкімі і сябрамі".
Тыя ж з беларусаў, хто вырашыў святкаваць у Венесуэле, таксама рыхтуюцца да вандровак. Адны паедуць на ўзбярэжжа Карыбскага мора, другія — у горы, да вадаспадаў. (Дарэчы, адзін з іх — Сан-Анхель — з'яўляецца найвышэйшым у свеце: даўжыня шматтоннага воднага струменя складае каля кіламетра.)
Работа ў Венесуэле ў беларусаў надта напружаная, часам доўжыцца ўвесь светлавы дзень. Таму адпачынак на радзіме не перашкодзіць. Людзі вернуцца назад быццам адноўленымі. Бо, хаця Венесуэла і цёплы край, Беларусь — цяплейшая. Нават у калядныя маразы.
Калядная елка ў венесуэльскай глыбінцы. |

Каракас. Плошча Францыя дэ Альтаміра падчас калядаў. |
Самыя сціплыя, дзіўныя і крэатыўныя ёлкі — у глыбінцы. Адну з такіх я пабачыў у штаце Барынас. Ёлка ўзвышалася на перакрыжаванні дзвюх вясковых дарог. Да бліжэйшага населенага пункта — каля кіламетра. Навакол — забалочаныя палеткі з пальмамі, белымі чаплямі і... кайманамі.
Іншыя ёлкі ў Каракасе. Адна з самых буйных — на плошчы Францыя дэ Альтаміра. Знаходзіцца ёлка... у басейне. Вада з яго па вадападзе перацякае... у метро. Відовішча для паўночнага чалавека незабыўнае. Асабліва ўначы, калі струменіцца і мармыча празрыстая біруза, якая не замярзае, а ізумрудная плошча буяе сотнямі рознакаляровых ліхтароў.
Калядны сюжэт у каракаскім метро. |
Там, унізе, куды сцякае вада, — станцыя метро. У холе вядомы ўсім калядны сюжэт: Маці Боская з немаўляткам Ісусам... Папяровыя біблейскія персанажы выкананы навучэнцамі аднаго з каледжаў.
А цяпер да каляднай кулінарыі. У гэтыя дні ці не кожная хатняя гаспадыня гатуе "аяку" і "пан дэ хамон".
Першая страва — гэта фарш з ялавічыны, у якім ёсць таксама масліны, разынкі і чырвоны салодкі перац. Усе аблеплена цестам з маісавай мукі, абгорнута ў пальмавае лісце і аплецена танюсенькім шнурам. Гатуецца на пары, разаграваецца ў мікрахвалёўцы. Есці зручна нават ва ўмовах пікніка: ролю талеркі выконвае пальмавы ліст.
Другая калядная страва ўяўляе сабой даўжэзны батон, начынены вяндлінай. Некалькі гатункаў вяндліны скручваюцца ў рулет, таму "пан дэ хамон" наразаецца лёгка. Аднаго "батона" хопіць, каб пачаставаць добры тузін сяброў і калег.
Санта Клавус – цацачны, паліцэйскі – сапраўдны. |
Не сакрэт, Каракас — горад крымінагенны. Таму падчас свят тут узмацняецца ахова, расце колькасць патрулёў. Пабачыць сапраўднага паліцэйскага побач з цацачным Санта Клаусам — не дзіва!
Як святкуюць беларусы.
Беларусы таксама пачынаюць святкаваць напярэдадні. Да прыкладу, будаўнікі з аб'екта "Фуэртэ Цівуна" наладзілі карпаратыўную вандроўку яшчэ ў сярэдзіне снежня — ездзілі да мора з начлегам.
А вось будаўнікам з аб'екта "Эль Лібертадор", што ў горадзе Пала Нэгра, пакуль не да карпаратываў. Хутка адбудзецца здача першых 320 кватэр, таму нават у выхадныя тут віруе працоўнае жыццё. Венесуэльцы разгублены: беларусы заўзята працуюць нават у перадсвяточныя дні! Анягож — на іспанскую мову "суботнік" і "нядзельнік" не перакладзеш!
Офісныя работнікі на перадкалядным суботніку ў Пала Нэгра. |
“Суботнік” на іспанскую мову адным словам не перакладзеш! |
Большасць беларусаў у Венесуэле — будаўнікі. Іх тут каля паўтысячы чалавек. На перыяд навагодніх канікулаў ім прадастаўляецца некалькі дзён адпачынку, які аплачваецца. Самых лепшых чакае кароткатэрміновае спатканне з радзімай.
Як паведаміў гендырэктар прадпрыемства "Белзамежбуд" Віталь Бандарык, "тым, хто добрасумленна і плённа працаваў, а таксама не меў службовых нараканняў, у якасці заахвочвання мы купляем авіябілет у два бакі — няхай людзі злятаюць да сваіх сем'яў, пабачацца з блізкімі і сябрамі".
Беларускія архітэктары рыхтуюць падарункі для сваіх венесуэльскіх калег. |
Горад Пала Нэгра. Гатовыя да здачы ў эксплуатацыю дамы. |