Варажба, вяшчунствы, цуды…
04.01.2013
—
Новости Общества
Навагоднія святы і Каляды, мабыць, самая казачная пара года, ад якой мы чакаем здзяйсненняў патаемных жаданняў. Беларуская культура, злучыўшы ў сабе хрысціянства і старажытнаславянскія традыцыі, захавала для нашчадкаў унікальныя звычаі і рытуалы.
- Ці збываюцца навагоднія вяшчунствы?
- Якія дні найбольш паспяховыя для калядных варожбаў?
- І што за стравы павінны быць на святочным стале беларусаў?
На гэтыя і іншыя пытанні чытачоў «БН» адкажа доктар філалагічных навук загадчык аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Васільеўна ВАЛОДЗІНА.
Задаць сваё пытанне можна ў суботу, 5 студзеня 2013 года, з 9.30 да 10.30 па тэлефоне 8 (017) 287-19-62. Загадзя можна даслаць сваё пытанне на электронную скрыню yxina@mail.ru.
Запрашаем да гутаркі!
Таццяна УСКОВА, «БН»