Мяжа далёка, а сябры блізка

Источник материала:  

На фінішы 2012 года адбылося пасяджэнне «Клуба сяброў Казахстана», якое правёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Беларусі Ергалі Булегенаў. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол брацкай краіны падвёў вынікі шматвектарнага ўзаемнага супрацоўніцтва, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

Так, у час нядаўняга візіту прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Казахстан акрамя эканамічных дамоўленасцей была падпісана сумесная заява аб правядзенні ў наступным годзе Дзён культуры Казахстана ў Беларусі, а ў 2014 годзе Дні беларускай культуры прыйдуць на казахстанскую зямлю.

Па выніках пасяджэння клуба яго старшынёй быў абраны намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, які неаднаразова ўзначальваў рабочую дэпутацкую групу па супрацоўніцтве з Казахстанам.

Віктар Аляксандравіч высока ацаніў узаемную падтрымку і адзіную пазіцыю, якую займаюць Беларусь і Казахстан на міжнароднай арэне, у прыватнасці, у адносінах з АБСЕ. Асобная старонка адносін Беларусі і Казахстана, па ацэнцы новага кіраўніка «сяброўскага клуба», звязана з уступленнем у адзіную інтэграцыйную прастору, якая адкрыла магчымасці маштабнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

←...А за акном то снег, то дождж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика