Зачыняюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

Источник материала:  
28.12.2012 12:34 — Новости Общества

Зачыняюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

Еўрарадыё
Зачыняюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў
У наступным годзе не будуць дзейнічаць некалькі замежных адукацыйных праграм, што дазвалялі беларускім студэнтам атрымаць адукацыю за мяжой.

Як інфармуе generation.by, пад скарачэнне трапіла папулярная амерыканская праграма Muskie. Таксама пад пагрозай спынення праграма "Адкрытая Еўропа", якая фінансавалася Еўракамісіяй і дазваляла беларускім студэнтам выбраць любы ўніверісітэт у Еўропе для працягу адукацыі.

Першую з іх прыпынілі з-за таго, што амерыканскія ўлады не здолелі дамовіцца пра бюджэт на наступны год. За 20 гадоў дзеяння праграмы Muskie ёй скарысталіся 5 тысяч чалавек з краін СНД.

Праграма "Адкрытая Еўропа" (OESS) была накіраваная выключна на беларусаў. Але Еўракамісія фармальна зацвердзіць праграму не раней, чым у сакавіку 2013 года. таму, верагодна, набор будзе на 2014–15 гады.

Летась стыпендыяльная праграма "Адкрытая Еўропа" ўпершыню дала магчымасць беларусам бясплатна навучацца ў любым універсітэце ЕС і асацыяваных краін. Такіх шчасліўчыкаў набралося 179 чалавек.

←Праздничная афиша 1-7 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика