Дзед Мароз прыедзе на матацыкле
Напярэдадні Новага года валожынцы змогуць на свае вочы ўбачыць Дзеда Мароза і Снягурку на матацыкле. 27-гадовы Дзмітры Валынец разам са сваёй жонкай Дыянай збіраюцца здзівіць сваіх дзяцей, а разам з імі – яшчэ і палову горада.
Чатыры гады таму спадар Дзмітры ўжо ездзіў у касцюме Дзеда Мароза па дарогах Маладзечна.
– Як вам у галаву прыйшла такая ідэя?
– Мы яшчэ ў мінулым годзе збіраліся праехацца па горадзе ў касцюмах, але не атрымалася. У гэтым ужо вырашылі дакладна. Касцюмы ў сяброў ўзялі. Ідэю падкінуў мне мой малодшы сын Кірыл, якому цяпер шэсць гадоў. Вельмі спадзяёмся яго па-сапраўднаму здзівіць.
– А піць алкаголь вы збіраецеся перад заездам?
– Шчыра кажучы, складанае пытанне. Шампанскага вып’ю хутчэй за ўсё, але зусім няшмат. Бо хочацца, каб усё было весела і смешна, а не скончылася аварыяй.
– Як вашыя знаёмыя і сябры паставіліся да такой задумкі?
– А для іх гэта пакуль сакрэт, мы яшчэ не казалі нікому! Плануем заехаць да некалькіх сяброў, павіншаваць іх і падарыць падарункі. А вось бацькі ўсё ведаюць і вельмі хвалююцца. Але я паабяцаў ім, што ўсё будзе добра.
Аліна ЛАПЦЁНАК,
школа маладога журналіста.
Фотаi051.radikal.ru